Читать книгу Play.by - Адам Глобус - Страница 17
І. Меркаванні
Эссе і апавяданні
16. Чыча
ОглавлениеЗаўтра, з панядзелка, з першага, на Новы год… Неадкладна, зараз вазьму ўсё кіну і пачну новае жыццё.
Я пачынаў і пачынаў: з мастака рабіўся рэстаўратарам, з часопіснага журналіста – афармляльнікам крамных вітрынаў, з паэта – празаікам, з літаратара – выдаўцом, з графіка – блогерам… Я мяняўся і змяняўся. Ніколі я не баяўся пачаць з нуля, не палохаўся пайсці ў невядомае, і я не шкадую пра зробленае, хутчэй турбуюся пра нязробленае ды няздзейсненае.
А нікога і нічога я не баяўся, бо дзед мяне навучыў працаваць на зямлі, навучыў авечкі пасвіць. Калі што якое, я пашлю ўвесь фанабэрысты, нахабны, пыхлівы свет дробных чалавечкаў у чортаву прорву і пайду ў поле да бараноў з ягнятамі. Ніхто мяне там не знойдзе, бо ўсім напляваць на вясковага пастуха, на чалавека ў кепцы і ватоўцы, на чалавека з бутэлькай самагонкі ў кішэні. Хіба не? Так!