Читать книгу Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік) - Артур Конан Дойл, Исмаил Шихлы - Страница 8

Таямніца Боскамскай даліны

Оглавление

Аднаго ранку, калі мы з жонкай снедалі, служанка прынесла тэлеграму ад Шэрлака Холмса. Вось што ў ёй было:

«Можаце вызваліцца на два дні? Мяне толькі што выклікалі на захад Англіі ў сувязі з трагедыяй у Боскамскай даліне. Буду рады, калі далучыцеся. Паветра і пейзаж цудоўныя. Ад’езд з Падынгтана ў 11:15».

– Што ты на гэта скажаш, мілы? – спытала жонка, зірнуўшы мне проста ў твар. – Паедзеш?

– Нават не ведаю. У мяне даволі шмат пацыентаў.

Прыгоды Шэрлака Холмса (зборнік)

Подняться наверх