Читать книгу Дудка беларуская - Багушэвіч Францішак - Страница 8
Францiшак Багушэвiч
ДУДКА БЕЛАРУСКАЯ
Здарэнне
ОглавлениеЕхаў я раз ад Кіяны[24]
Ды ў Смургоні, і не п'яны,
І даехаў на Ваўкелы[25],
А конь добры быў – мой белы.
Тыц! стаў конь, наравіцца!
І храпець і дыба стаў,
Што не можна прыступіцца,
Чуць аглоблі не зламаў.
Гляджу: бочка ля дарогі.
Чыста ж бочка, толькі рогі
Як бы трохі відаць збоку.
Думка: вёз хтось, ды здалёку.
Як прыстала, дык, скаціўшы,
Сам начуе гдзесь у вёсцы.
Або, можа, быў падпіўшы,
Страціў бочку пры дарожцы!
А што ў бочцы? хто там ведаў?
Можа, брага, можа, водка!..
А я ж той дзень не абедаў, —
Вот каб, думаю, сялёдка?!
Або каб алей Бог даў бы,
Ўжо ж не сцярпеў бы, украў бы!
Ото ж, думаю, закрашу!
Надта я люблю з ім кашу.
Падышоў да бочкі, зрухаў,
Калі адаткнуў, панюхаў,
Аж з радасці страпянуўся,
На ўсе бокі аглянуўся!
Ну, свяжусенькім алеем
Смак пачуў на губе, носе!..
Хоць не быў яшчэ зладзеем,
Але ж тут дык давялося.
Так ужо я чагось рад,
Падвярнуў свой панарад,
За уторы[26] падняў бочку,
Абпёр яе на лучочку[27]…
А конь смык – падаўся ўперад.
24
Кіяны (Кяна) – вёска каля Рукойнаў.
25
Ваўкелы – забалочаная сенажаць з хмызамі ля Багушэвічавай сядзібы ў Кушлянах.
26
Уторы – краі-выступы ў бочцы, пазы для замацавання дна.
27
Лучок – вушка ці дужка на бочцы.