Читать книгу Босыя на вогнішчы - Чарот Міхась - Страница 3
2. – Пажар на Усходзе!
Оглавление– Пажар на Усходзе!
Таварышы, ур-р-ра!
– Што вы, шалёныя, годзе!
Што вам не шкода дабра?
Усё, што збіралі вякамі,
Сёння марнее ў агні…
– Маўчы! Мы цябе кулакамі,
Чуеш?! Ні-ні!
Цэрквы, палацы, харомы —
Памяць мінулага – з дымам!
Што не запалім мы – зломім!
Знізу наверх ўсё падымем!
Страшна вам? страшна?
Пажару агонь ломіць вочы?
Затое нам відна уночы…
Не ліце крыві – не пагасне.
Маліцеся, грэшныя, небу,
Рукі ўгору узняўшы,
Вас не паслухаюць хмары.
Таварышы!
Што нам трэба?
– Пажа-ары!