Читать книгу Босыя на вогнішчы - Чарот Міхась - Страница 5

4. Крыжы… курганы на балоце…

Оглавление

Крыжы… курганы на балоце…

Заросшыя дзёрнам магілы —

Ўсё ў вогненнай зноў пазалоце:

Бушуюць дзве страшныя сілы —

Змагаюцца праца з багаццем:

Свет новы жыццё утварае.

Зышліся дзве моцныя раці,

І праўда няпраўду змагае.

Глядзяць, пацяшаюцца людзі,

Зюзюкаюць бабы паціху:

– Цяпер мо і нам добра будзе?

Забудзем бяду ўсю і ліха!

Баіцца наш пан-непаседа,

Нябось яго кончыцца песня!

– Не будзем больш мець дармаеда,

Да працы сам пойдзе, аж трэсне!


Босыя на вогнішчы

Подняться наверх