Читать книгу Босыя на вогнішчы - Чарот Міхась - Страница 7
6. Над палямі Белай Русі
ОглавлениеНад палямі Белай Русі
Стогне віхар-бура…
– Зноў прыйшлі дзянькі прымусу, —
Шэпча люд пануры.
Арол чорны ўецца ў высі,
Крыллямі махае.
Над пахілымі крыжамі
Песню напявае;
Чуе пах сваёй ахвяры,
Когці распраўляе,
Ўніз спусціцца – там пажары,
Дымам павявае.
І змагацца стаў угоры
З бураю мяцежнай…
Рэжа крыллямі узоры
Ў небе чорна-снежным.