Читать книгу Босыя на вогнішчы - Чарот Міхась - Страница 6
5. – Стойце, хлопцы! будзь на месцы!
Оглавление– Стойце, хлопцы! будзь на месцы!
Не кідайце на бяду…
– А казаў паганы ў Брэсце,
Што вайною не пайду…
А цяпер – глядзі!.. Ну, дзіва?!
Пачакайце… як жа нас?
– К вам мы прыйдзем, прыйдзем жыва,
А цяпер мы: раз! – два!! – раз!!!
Пры запаленых будынках
Чуем плач мы беднаты…
– Дзе ж цяпер шукаць прыпынку?
Ці даваць мо ла-та-ты?
Пан з падпанкамі рагоча,
Гладзіць тоўсты свой жывот
І пад нос сабе бармоча:
– Йдзе Хвядот, але не тот!..