Читать книгу Босыя на вогнішчы - Чарот Міхась - Страница 4
3. І пылае мур струхнелы…
ОглавлениеІ пылае мур струхнелы,
Іскры скачуць па страсе.
Раптам вецер, вецер смелы,
Крыж чырвоны нам нясе.
– Адным крыжам будзе болей, —
Шэпча змучаны народ…
На крыжы чытаюць «Воля».
– Братцы! Гляньце на Усход!
То ж агонь, агонь збавення
Нам нясе Чырвоны Крыж.
– Братцы, песню вызвалення!
Люд гаротны, што маўчыш?
Паняслася песня волі
Між лясоў густых, балот…
І аб лепшай вольнай долі
Стаў ля рэчкі пець чарот.