Читать книгу Калі цябе спаткае казка… - Ганна Навасельцава - Страница 1

Оглавление

***

Хіба з чараў пачнецца надзея?

Спіць зямля ў калысцы нябёс.

Па-над светам сляды чарадзея.

Яго мроі. І памяць. І лёс.

Шэптам зёлак прачнуцца замовы,

Голас з даўняй легенды – вятры.

Гэта словы? Губляюцца словы,

Пожні, рэкі, азёры, бары…

Дзівам казка табе азавецца,

Як прымусіць чакаць-спагадаць,

І згадае, дзе сонца смяецца,

Пра што месік хацеў расказаць.

І чаму зажурыліся зоркі,

Што здавён удаваюць людзей.

Што гарчэй за палын самы горкі

І за радасць саму весялей…

Хіба з чараў пачнецца надзея?

Спіць зямля ў калысцы нябёс.

Свет ідзе па слядах чарадзея.

Здабывае прымройлівы лёс.


Калі цябе спаткае казка…

Подняться наверх