Читать книгу Шоўк (зборнік) - Мікола Адам - Страница 6
Насця
Аповесць
5
Оглавление– Я буду жыць доўга-доўга! Бачыш, якая ў мяне лінія жыцця на далоні? Пад дзевяноста, калі не болей. Прыгожай бабулькай, у коле шматлікіх унукаў і праўнукаў, я буду сядзець у крэсле і вязаць ім швэдары, шалікі і рукавічкі. Ану пакажы сваю далонь!.. Ведаеш, тваё жыццё кароткае будзе…
– Як перадсмяротны хрып?
– Не, як песня цыгарэты.