Читать книгу Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім Каралеўстве - Наталія Бадзілоўская - Страница 9

Напярэдадні казкі
Русалачка – сімвал Даніі

Оглавление

Шмат выдатных старадаўніх будынкаў, славутасцяў можна пабачыць у Капенгагене. Адна з самых выбітных знакамітасцяў дацкай сталіцы – вытанчаная скульптура Русалачкі. Гераіня казкі Андэрсэна сядзіць на гранітным валуне на ўзбярэжнай Лангеліне каля ўвахода ў гарадскі порт.

Бронзавая фігура Русалачкі створана вядомым дацкім скульптарам Эдвардам Эрыксанам па замове буйнога прамыслоўцы і мецэната Карла Якабсэна. Мадэллю для Русалачкі стала Элэн Прайс, жонка скульптара, балерына Каралеўскага тэатра оперы і балета. У 1913 годзе Карл Якабсэн падарыў скульптуру гораду, і з тых часоў без яе немагчыма ўявіць дацкую сталіцу.

Цудоўныя прыгоды ліцвінскай прынцэсы ў Дацкім Каралеўстве

Подняться наверх