Читать книгу Сляза ляза - Павел Гаспадыніч - Страница 66
Іn mei memoriam facietis
ОглавлениеНа пяколцы ўспамінаў цянюткіх
Лапіць гонтамі памяць старанна
Страху часу, трантамі заткнутай,
Па-над варыўняй цішы падманнай.
Погляд звяглівы хіжым каршунам
Дападае да дыляў пачуццяў…
Мясаед пачынаецца хутка -
Раскушматаны гірсы у студнях…
Ля стадолаў вякоў беражніцы
Лоўж пачэзлай красы сабіраюць…
Толькі мне, Месяц Волкі, не спіцца?
Ці па мне вецер сумна спявае?
Там, за ўскрай небасхілу, паддашша
Назапашаных радасцяў часу
Там, не тут, некранутая паша
Тваіх мараў без следу гамашаў…