Читать книгу Сляза ляза - Павел Гаспадыніч - Страница 69
«Снег напраўду падобны да ветру…»
ОглавлениеСнег напраўду падобны да ветру…
Ты пачуеш, як сэрца трымціць…
Мы заснулі ў бялюткім паветры —
Снег як вецер далей паляціць…
Валасоў тваех зорныя ніткі
Снег з пяшчотай ахутае сном…
На зямлі белатварай адбіткі
Нам пакіне ўстрывожаны гром.
Рэчка побач усмешкай заззяе,
Сіняй хваляй цалуючы снег…
У мінулым нас восень чакае
Белай кропкай між цьмяных павек.
Пройдзеш шляхам спамінаў-фантазій
З абярэгам снягоў і вятроў…
На кастрышчы стагоддзяў мы разам
Створым казку, сатканую з сноў,
Дзе напраўду снег дужы як вецер,
І дзе вецер мягчэйшы за снег…
Паляцім па-за часам па свеце
Праз адтуліны белыя стрэх.