Читать книгу Сляза ляза - Павел Гаспадыніч - Страница 67

Тая хата

Оглавление

Тая хата была як маці —

Цёплай, утульнай, лагоднай…

І давала свайму дзіцяці

Ласку светлай душы і роднай.


Тая хата загойвала раны,

Абярэгам твой лёс атуляла.

Пад нагамі – дыван саматканы:

Ўсё найлепшае сыну аддала…


Тая хата старэла памалу,

Ды пра боль свой табе не казала…

Як чакаючы знаку-сігналу,

І як мара, аднойчы растала…


Тая хата была як маці —

Цёплай, роднай і… ў снах засталася…

Ва ўсмешцы малога дзіцяці

Сёння ў мроі яна убралася…


Сляза ляза

Подняться наверх