Читать книгу Сляза ляза - Павел Гаспадыніч - Страница 70
Белыя слёзы зімы
ОглавлениеЗдаецца, белыя слёзы зімы
Цяпло выпраменьваюць волі.
У кроплях-ільдзінках хмызы —
Пакручастых сцежак нядоля.
Далонь у далоні: ідзем да святла,
Што льецца з нябеснае студні,
А разам —насупраць – шляхцянка Зіма
Гуляецца ў хованкі з Зюзяй.
Здаецца, нязгаснага Зніча любоў
У каўкавым смеху гуллівым.
Спаткаеш такую – і голаў далоў,
На вечны спачын пад ільдзінай…
А зоры малочныя снежаць абшар
Зімовымі слёзамі ветраў…
Ядлоўцавым шляхам калісьці Ўсяслаў
Тут крочыў насустрач Сусветам.