Читать книгу 36 пытанняў па гісторыі Вялікага княства Літоўскага - Яўген Аснарэўскі - Страница 10
Аб пачатку і ўладарах
Ці праўда, што ўладары Літвы паходзілі ад рымскага перабежчыка Палямона?
ОглавлениеНейкі шляхетны рымлянін – Палямон, паводле легенды, адправіўся ў рэгіён ракі Нёман, дзе і пасяліўся са сваімі таварышамі, знайшоўшы высокія горы, дубровы і мноства дзічыны. Вядома, Палямону спадабалася такая багатая зямля, і «рымляне» засталіся тамака жыць назаўжды.
Такія звесткі змяшчаюцца ў «Хроніцы Быхаўца».
Стваральнікам, (а часам толькі папулярызатарам) «рымскай версіі», лічаць польскага гісторыка Мацея Стрыйкоўскага, які працаваў у XVI стагоддзі. Акрамя таго, мяркуецца, што аснову легенды заклаў яшчэ польскі храніст XV стагоддзя Ян Длугаш, які адзначаў падабенства літоўцаў з італьянцамі.
Цікавы ў дадзеным кантэксце «расійскі адказ Галівуду», гэта значыць аналагічная легенда, створаная як частка ідэалогіі маскоўскіх уладароў.
У лісце цара Івана Грознага да вайсковага дзеяча ВКЛ Аляксандра Іванавіча Палубінскага змяшчаецца дастаткова падрабязны пераказ маскоўскай легенды:
«Аўгуст, кесар рымскі, валодаючы ўсім сусветам, паставіў сюды брата свайго Пруса, які ўжо быў згаданы. Далонню і літасцю жывапачатковай Тройцы стварылася царства ў Русіі: у чатырнаццатым калене ад Пруса прыйшоў Рурык, стаў княжыць у Русіі і Ноўгарадзе, і сам назваўся вялікім князем і горад Вялікім Ноўгарадам нарок».
Далей пісар Грознага даводзіць апавяданне да самога Івана, паведамляючы пра яго «трыманне скіпетрам Расійскага царства».
Як можна бачыць, маскоўская легенда з'яўлялася вельмі блізкім аналагам літоўскай легенды аб Палямоне.