Читать книгу Казкі для дарослых (зборнік) - Адам Глобус - Страница 25
Кілер, Круцік і ліфт
ОглавлениеБізнесоўцу Круціку прымроілася, што ён выходзіць з ліфтавай кабіны і ў яго страляе кілер. Бізнесовец апаласнуў твар халоднай вадой, выпіў паўшклянкі гарэлкі, кінуў працу і паехаў дамоў. Па дарозе з працы дамоў Круціку зноўку прымроіўся кілер, які з аўтамата пускае ў яго даўжэзную чаргу. Круцік вырашыў не ехаць дамоў, ён паехаў за горад, каб пахадзіць па заснежаным лесе, каб пасядзець на дачы каля каміна, каб пап’янчыць пару-тройку дзён і супакоіцца… Кілер застрэліў бізнесоўца каля распаленага каміна ён пусціў у п’янога Круціка доўгую аўтаматную чаргу. Апошняе слова бізнесоўца было «ліфт».