Читать книгу Казкі для дарослых (зборнік) - Адам Глобус - Страница 31

Бар, кухар і партманет

Оглавление

Пасля працы кухар заходзіў у бар і замаўляў выпіўку. Кухар працаваў у вялікім рэстаране, а выпіваць хадзіў у маленечкі начны бар. Ён замаўляў сто грамаў гарэлкі ды шклянку пустой вады. Выпіваў стоячы і сыходзіў. Так цягнулася гадоў дзесяць, калі не болей. Аднойчы рэстарацыйны кухар пакінуў на барнай стойцы партманет з грашыма. Бармен вырашыў не губляць заўсёднага кліента і раніцай прынёс кашалёк у рэстарацыю, балазе недалёка. Там ён пачуў, што прайшло якраз сорак дзён, як кухар памёр. Партманет разам з грашыма застаўся ў начнога бармена, бо заслужыў.

Казкі для дарослых (зборнік)

Подняться наверх