Читать книгу Казкі для дарослых (зборнік) - Адам Глобус - Страница 30

Шэрая акадэмія-павук у Шэрай краіне

Оглавление

У Шэрай краіне ёсць Шэрая акадэміяпавук. У Шэрай акадэміі-павуку працуюць акадэмікі-павукі, дактары-павукі і супрацоўнікі-павукі. Усе яны павучаюць жыхароў Шэрай краіны. Па ўсёй Шэрай краіне раскінулася вялікая сетка павучальскіх устаноў. У іх ідуць непарыўныя працэсы шэрага павучання. Працэсы шэрага павучання ідуць на выдатна! Татальная большасць жыхароў вырастае павучальна-шэрымі і адэкватнымі сваёй Шэрай краіне.

Казкі для дарослых (зборнік)

Подняться наверх