Читать книгу Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917–1929 гг. - Аляксандр Гужалоўскі - Страница 7
«Новы быт»: паміж ідэяй і ўвасабленнем
ОглавлениеАдной з найважнейшых перашкод на шляху пабудовы камуністычнага грамадства, альбо, карыстаючыся тэрмінам вядомых сацыёлагаў П. Бергера і Т. Лукмана, канструявання новай сацыяльнай рэальнасці[113], быў «стары быт». Сацыяльныя канструктары ў асобе партыйных ідэёлагаў імкнуліся змяніць усе бакі жыцця соцыуму, у тым ліку сферу прыватнага жыцця чалавека, якая традыцыйна лічылася пазапалітычнай. Яны добра разумелі, што ўласна сацыяльнага вызвалення працоўных недастаткова, трэба змяніць звычайную свядомасць чалавека, яго быт, які быў моцна знітаваны з сусветам традыцыйных каштоўнасцей. Новая ўлада паставіла за мэту ўзяць пад кантроль і перабудаваць прастору прыватнага жыцця чалавека, якая мела тры вымярэнні: жыллё, вуліца, забаўляльныя ўстановы. Найбольш складанай для ўздзеяння была жыллёвая сфера, якая захоўвала старыя «буржуазныя» формы. Невыпадкова Ленін адзначаў, што «…адзін з апошніх і рашучых баёў мы вядзём з дробнабуржуазнай стыхіяй, ад перамогі над якой залежыць лёс рэвалюцыі»[114].
113
Бергер П., Лукман Т. Социальное конструирование реальности. Трактат по социологии знания. М., 1995. С. 13.
114
Ленин В. Полное собрание сочинений. Изд. 5-е. Т. 43. М., 1963. С. 141.