Читать книгу Алёнкіны казкі - АлёнКа - Страница 12
Ісус Хрыстос – Бог ці чалавек, або што зашыфравана ў Бібліі?
ОглавлениеУ дзяцінстве мне часта снілася, як да мяне прылятаў Анёл. Мы браліся з ім за рукі, узнімаліся ўвысь і лёталі: над лугамі, палямі, лясамі, стужкамі рэк, над дахамі хат, у блакіце нябёсаў, над купаламі цэркваў… Чамусьці менавіта над цэрквамі па нас пачыналі страляць. Мы вымушаны былі адлятаць, часам параненыя, з падбітымі крыламі. Я тады не разумела: чаму?..
Сны былі настолькі яскравыя, што другі раз я блытала іх з рэчаіснасцю. Так, аднойчы маці заспела мяне за спробай пераляцець адлегласць ад крэсла да канапы. І ведаеце, на нейкае, няхай кароценькае, імгненне ў мяне атрымалася. І справа тут не ў сіле штуршка, не ў лёгкай вазе («пушынкай» я ніколі не была), не. Уся справа ў веры: я добра памятала (што гэта быў сон, я зразумела не адразу), што лётала па вуліцы, і вырашыла, што мне нічога не перашкаджае палётаць па пакоі. Мой дзіцячы розум не дапускаў нават думкі, што мяне можа спасцігнуць няўдача. Вось гэтая вера ў сябе, непахісная ўпэўненасць у сваіх сілах і сталі тады залогам поспеху здзяйснення жадання. Няхай сабе, на першы погляд, і незвычайнага.
Паколькі тую ж працэдуру беспаспяхова спрабаваў паўтарыць малодшы брат, мне тады добра дасталося. Больш па хаце мы не лёталі.
А аднойчы, мне было 12 год, Анёл прыляцеў да мяне ў апошні раз. У руках ён трымаў незвычайную кнігу, напісаную на незнаёмай мне мове, але, дзіўна, я ўсё разумела. Анёл даваў мне гэтае разуменне. Я папрасіла яго даць мне аловак, каб хуценька запісаць пераклад святых тэкстаў на роднай мове. Ён даў. Мы працавалі ўсю ноч, старанна запісваючы пераклад у той жа кнізе, на чыстых, спецыяльна адведзеных для гэтага старонках.