Читать книгу Алёнкіны казкі - АлёнКа - Страница 6

«У хваробе і ў беднасці…»

Оглавление

Спачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Бог… Усё праз яго пачало быць, і без яго нішто не пачало быць, што пачало быць.

Евангелле ад Іаана

У хваробе і ў беднасці…

Калі гэтыя радкі пра вас, паважаныя мае, тады хуценька чытайце, рабіце высновы і пазбаўляйцесь ад хвароб. А за сэканомленыя на лекі грошы з’ездзіце на Кіпр, ці куды вы там яшчэ жадаеце.

Пачнем з таго, што ўсе без выключэння хваробы ўзнікаюць першапачаткова ў вас у галаве. Як так? Не можа быць? А як жа інфекцыйныя захворванні?

З Бібліі вы ведаеце, а калі не, то пачытайце яшчэ раз эпіграф, што «спачатку было Слова». А што апярэджвае слова? Правільна, думка. Бывае, вядома, і наадварот, але гэта не пра вас, бо калі вы чытаеце гэтыя радкі, значыць вас цікавіць не толькі праграма тэлеперадач, што дазваляе мне зрабіць вынік, што ваш мозг мае больш за дзве звіліны.

Такім чынам, спачатку ўзнікла думка, якая ператварылася ў слова або вобраз.

Глядзім далей. «І Слова было Бог. Усё праз яго пачало быць, і без яго нішто не пачало быць, што пачало быць». Што атрымліваецца? Усё, у тым ліку наша ўласнае дазваленне на здароўе або хваробу, на багацце або беднасць, на любоў або нянавісць, «пачало быць» праз слова, а значыць спачатку праз думку і вобраз.

Такім чынам, усе хворыя хварэюць таму, што ім так хочацца? Так! Толькі адны з іх (зараз маюцца на ўвазе хранічна хворыя) хварэюць таму, што жадаюць, каб іх пашкадавалі, аказалі больш увагі, іншым падабаецца займацца самабічаваннем, яны адчуваюць мазахісцкае задавальненне ад таго, што вымушаны «несці свой крыж» да канца жыцця.

Вы ўважліва прачыталі аб дзвюх найбольш распаўсюджаных групах хворых людзей і не знайшлі там сябе? Значыць вы або не хранічна хворы чалавек, або асёл. З першым мы яшчэ паразмаўляем, а другі – марш да тэлевізара! Там, напэўна, менавіта ў гэты момант ідзе рэклама ўніверсальных таблетак ад усіх хвароб. Першым пакупнікам дысконтныя карткі і скідкі ў бюро пахавальных паслуг у дадатак, не прапусці!

Такім чынам, вы не «хронік», любіце людзей, знаходзіце нават нейкія прывабныя рысы ў аслоў, а ўсё ж такі хварэеце. Чаму? Вось тут важна разабрацца ў прычыне хваробы.

Вы – настаўнік. Пачалася эпідэмія грыпу. Амаль ўсе дзеці ў класе захварэлі. Вы трымаліся да апошняга, але і вас спасцігла тая ж доля. Чаму? Паспрабуйце адказаць на пытанне спачатку самастойна.

Не, вы захварэлі не таму, што гэта інфекцыя перадаецца паветрана-кропельным шляхам, а вы знаходзіліся ў яе эпіцэнтры. Вы захварэлі, таму што баяліся, маральна рыхтаваліся захварэць, «прадбачылі» гэта. Вы захварэлі спачатку ў думках. Вось чаму грып не прымусіў сябе доўга чакаць. Першапрычынай былі вашы думкі аб хваробе.

Або вы вывіхнулі, зламалі цi падвярнулі нагу. Чаму?

Не, не таму што няўдала ўпалі, а таму што думкі, якія ўзніклі ў вас у галаве напярэдадні падзення, былі памылковымі, вашы «ідэі храмалі».

Вы ўвесь час аб нешта стукаецеся рукамі падчас напісання карціны?

Паспрабуйце, магчыма у вас лепш атрымаецца пісаць вершы.

«Ляснуўся» пазваночнік? Чаму?

Не, не таму што вы яго застудзілі на скразняку або падарваліся, цягаўшы грузы, якія важаць столькі, колькі і вы. Мурашка цягае, і нічога. Хутчэй за ўсё ваш пазваночнік не вытрымаў грузу праблем, якія вы на яго ўзвалілі.

Баліць галава? Чаму?

Адказ, па-мойму, відавочны. Ад думак «пухне».

Як зрабіць, каб галава больш ад думак «не пухла»?

Не трымайце іх, адпусціце на волю. Няхай вашы думкі цякуць свабодна, не сустракаючы на сваім шляху перашкод.

Турбуе лішняя вага?

Магчыма, вам больш няма дзеля каго быць стройнай і прыгожай? Ну дык зрабіце гэта дзеля сябе, любімай! А калі вас пры гэтым пачнуць апаноўваць думкі аб тым, што ў вас парушаны абмен рэчываў або гэта ўзроставае, памятайце, што ў Асвенціме тоўстых не было.

У вас праблемы з прасторавай арыенціроўкай? Радуйцесь! Значыць, вы «не ад гэтага свету». Расціце крылы! А каб не заблукаць у гэтым свеце, развівайце ўменне перамяшчацца ў прасторы па зрокавых арыенцірах. Ездзіць на метро без суправаджэння не раю.

А калі сур'ёзна, хочаш навучыцца арыентавацца ў прасторы – хопіць «лунаць у аблоках», спусціся з нябёсаў на зямлю. Толькі прызямліцца трэба ўдала, не страціўшы станоўчай жыццёвай зарыентаванасці. Навучысь адрозніваць правільнае ад «левага», і табе больш не трэба будзе хапацца за ручку, каб зразумець, каторая з дзвюх рук з'яўляецца правай.

Чаму так шмат «асаблівых» дзяцей маюць патрэбу ў карэкцыі прасторавай арыенціроўкі? Таму што яны жывуць у сваім свеце, ім там добра і зусім не хочацца бачыць, што творыцца наўкола. Але трэба разумець, што свет – гэта не толькі твой унутраны свет, а яшчэ і навакольны, і яго таксама трэба ўлічваць, інакш карцінка не будзе поўнай, а ўспрыманне рэчаіснасці цэласным. Зрабіць гэта будзе лягчэй, калі ўсведаміць, што свет не добры і не злы. Ён справядлівы. Няма ні адной нягоды, што здарылася з табой на працягу жыцця, якой бы ты не заслужыў. І чым хутчэй засвоіш урок, тым меншую колькасць разоў табе прыйдзецца застацца на стымулюючых і падтрымліваючых, на карэкцыйных занятках, вымушаючых цябе праходзіць праз адны і тыя ж выпрабаванні да таго часу, пакуль не здолееш атрымаць тую адзнаку па прадмеце «Чалавек і свет», якую можна лічыць заліковай.

Стаміліся ўвесь час хадзіць да стаматолага?

Перастаньце «грызці» людзей. А там, глядзіш, і камары кусаць перастануць, ды й мышы (грызуны) пяройдуць жыць да суседа. Спажыванне ў якасці ці замест ежы «граніту навукі» таксама не будзе садзейнічаць павелічэнню трываласці зубоў, каторыя будуць крышыцца куды менш, калі ўявіць сабе навуку чымсьці мякчэйшым за камень.

Вы страцілі слых або зрок? Ці не ад таго, што не жадаеце чуць заўвагі або бачыць розныя «несправядлівасці»?

А зараз адкажыце сумленна: пазналі вы ў якой-небудзь з апісаных характарыстык сябе?

Што трэба зрабіць? Так, выспаведацца перад самім сабой і дараваць сабе. Дараваць усё, што накоплена «непасільнай працай» на працягу вашага «нялёгкага» жыцця.

І пачынаць кожныя дзень, раніцу, вечар, ноч, любую сваю справу з усмешкі.

Усміхайцесь заўсёды, пры любых абставінах, і ўжо праз тыдзень вы адчуеце сябе лепш.

Алёнкіны казкі

Подняться наверх