Читать книгу Алёнкіны казкі - АлёнКа - Страница 3

Умовы гульні «Збяры мазаіку» пад назвай «Чалавек, свет і Сусвет»

Оглавление

Самага галоўнага вачыма не ўбачыш: зорка адно толькі сэрца.

А. дэ Сэнт-Экзюперы

Ёсць гісторыя размоў, гоманаў, падзей…

І ёсць гісторыя маўчання —

таго, аб чым было прамоўчана.

І вось гэта – галоўная,

а «тая» – так сабе.

В. В. Разанаў2

Уявіце сабе акружнасць. Падзяліце яе ў думках прыкладна на шэсць роўных частак. А яшчэ лепш намалюйце. А зараз паглядзіце на свой шэдэўр і адкажыце, калі ласка, на пытанне: што намалявана?

Кола, сонейка, мячык, кавун, сняжынка, сурвэтка, павуценне, апельсін у разрэзе…

Адказ на пытанне цалкам залежыць ад вашай фантазіі, а значыць, суб’ектыўны.

Ад таго, што вы па-рознаму адказалі на адно і тое ж пытанне, выява змянілася?

Не. Як была начэрчана акружнасць, змяшчаючая тры адрэзкі прамых ліній, злучаючых дзве кропкі акружнасці і праходзячых праз цэнтр, так і засталася. Гэта – аб’ектыўная рэчаіснасць. Від якой не залежыць ад вашага ўспрымання.

А калі так, то адказы на фундаментальныя пытанні: як узнік Сусвет, адкуль пайшло жыццё на Зямлі, як узнік чалавек, павінны быць адназначныя, агульныя і для навукі, і для рэлігіі, і для міфалогіі, адзіна правільныя з усіх пунктаў гледжання. Павінны існаваць аб'ектыўныя адказы на такія важныя для чалавецтва пытанні.

Дзе і як іх, гэтыя адказы, шукаць?

Пачытайце міфы і народныя казкі, легенды і паданні, рэлігійныя тэксты і навуковыя выданні, не забывайце звяртаць увагу на мастацкую літаратуру, на карціны і скульптуры. Там змяшчаецца ісціна. Але ні ў адным асобна ўзятым творы мастацтва або ў адной толькі кнізе, а ва ўсіх разам, адначасова. Веданне хаатычна раскідана ў іх, яго па крупіцах трэба збіраць у адно вялікае аб'ектыўнае цэлае. Трэба «сабраць мазаіку».

Як вызначыць, што з бясконцага патоку інфармацыі з'яўляецца сапраўдным, заслугоўваючым увагі, праўдзівым?

Запытайце ў сябе. Дзесьці там, унутры кожнага з нас, ёсць адказы на ўсе пытанні. Трэба толькі не баяцца і не ленавацца іх задаваць. І тады маўчанне зашэпча, загаворыць, а часам і закрычыць.

Я запытала. Што атрымалася, раскажу ў маіх «казках».

2

Усе цытаты і эпіграфы ў кнізе перекладзены на беларускую мову аўтарам.

Алёнкіны казкі

Подняться наверх