Читать книгу Алёнкіны казкі - АлёнКа - Страница 2
Прадмова
ОглавлениеКазкі, сказанні, сказы для дарослых. Аб чым можа паведаміць кніга з такой назвай?
Шмат аб чым. Тут вы знойдзеце адказы на пытанні: што? каму? чаму? як? калі?
Прабачце, калі некаторыя адказы пададуцца жорсткімі. Я добра ведаю, што словам можна параніць, знявечыць, нават забіць. Але ім можна і лячыць. Тэрапеўтычныя ж метады, безумоўна, мякчэйшыя, але не заўсёды дапамагаюць. Часам хірургічнае ўздзеянне з’яўляецца больш эфектыўным, а ў асобных выпадках і адзіна магчымым.
На вышэй пералічаныя пытанні я адкажу вам і зараз, у прадмове. Праўда, крыху інакш.
Такім чынам, коратка аб галоўным.
Што ўяўляюць сабой мае «казкі»?
Гэта разважанні аб сэнсе жыцця.
Каму яны прысвечаны? Хто звычайна больш за ўсё цікавіцца казкамі? Дзеці. А кім з’яўляецца ў глыбіні душы кожны дарослы? Дзіцём. Так што, гэта кніга для ўсіх.
Таксама яна прызначана homo sapiens – «чалавеку разумнаму». Ён у мяне стаіць на асобым рахунку. Чаму? Зразумееце, чытаючы.
Чаму я напісала гэтыя эсэ?
Вы ўсе ведаеце, што кожны выглядае роўна настолькі, наколькі ён сябе адчувае. Уважліва паназіраўшы за сваімі роднымі і блізкімі, знаёмымі і не вельмі, я прыйшла да высновы, што светаўспрыманне маіх сучаснікаў і суайчыннікаў не лішне было б падкарэктаваць. Спадзяюся, уважлівае прачытанне «казак» дапаможа вам здаць экзамен пад назвай «Жыццё» на «выдатна».
«Лепш сініца ў руках, чым журавель у небе».
«Усё або нічога».
«Усё або ўсё».
Які з гэтых прынцыпаў вам падабаецца больш? Спадзяюся, што апошні. У такім выпадку – гэта кніга для вас. У ёй вы знойдзеце ключ да выканання ўсіх сваіх самых запаветных жаданняў: быць здаровымі і шчаслівымі, знайсці каханне, пазнаць невядомае.
Як чытаць?
Лепш па парадку. Не ў тым парадку, у якім любяць чытаць газеты і часопісы жанчыны (ззаду наперад), а паслядоўна. Чаму? Таму што, прапусціўшы папярэдняе, могуць узнікнуць цяжкасці з разуменнем наступнага. Таму чытаем «па-мужчынску»: «заўсёды наперад, ні кроку назад». Дзейнічаць, дарэчы, таксама раю вам, абапіраючыся на гэты прынцып. Шкоды ад гэтага не будзе.
Калі чытаць?
На самай справе жыць і чытаць можна толькі «сёння і зараз». Я не заклікаю вас забыць мінулае і перастаць будаваць планы на будучыню. Прысвячаць гэтаму ўсё сваё жыццё не трэба. Ну, калі ўсё зразумела, то ў добры шлях!1
1
Кніга не з'яўляецца літаральным перакладам рускамоўнага варыянту. Нягледзячы на тое, што асноўны матэрыял і назвы глаў супадаюць, некаторыя дэталі могуць нязначна адрознівацца. Гэта звязана з тым, што дапрацоўваліся абедзве кнігі паасобку, незалежна адна да адной.