Читать книгу Прыгоды Бульбіка - - Страница 1
Прыгода нумар 1. Бульбік
ОглавлениеПрыгода нумар 1. Бульбік
Жыў-быў маленькі Бульбік. Жыў гэты Бульбік пад зямлёй з усёй сваёй сям’ёй: татай, матуляй, трыма братамі і чатырма сястрыцамі дый з дзедам і бабай. Жылося ім весела.
Ды вось, што здарылася. Аднаго разу ўначы пайшоў моцны дождж, былі грымоты, якія чуў наш маленькі Бульбік, дый якія вельмі яго палохалі. Дождж скончыўся і Бульбік заснуў. А з раніцы ён адчуў, што правы бачок подмярзае. Глянуў, а зямлі, што хавала яго, няма! “Што ж гэта за цуд такі”,– падумаў Бульбік. А ўсё проста, дождж змыў зямлю, пад якой жыў наш маленькі сябра.
Тое, что пабачыў Бульбік, і здзівіла і напалохала яго. Па-першае, яркае сонейка, што ён нават ня ведаў, куда ад яго промняў схавацца, па-другое, гукі, якіх адразу стала так шмат, што Бульбік разгубіўся і ня ведаў куды глядзець, а па-трэццяе, дрэва, якое закрывала сваімі галінкамі і лісцем усё навокал. Гэта дрэва вельмі прываблівала да сябе тым, што яно было такім высачэзным, як неба, ды незвычайна прыгожым, бо віселі на ім чырвоныя ягады.
Бульбік разбудзіў свайго тату:
– Тата, татачка, паглядзі сюды! Што гэта такое? – запытаў Бульбік у свайго таткі.
Тата не хацеў прачынацца, бо было вельмі рана. А растуць бульбіны, як вядома, пакуль спяць.
– Ну, што такое, Бульбік? Ідзі спаць, а тое так і не вырасцеш ніколі!
– Татка, але тут такое! Глядзі!
І Бульбік, трохі адсунуўся і паказаў тату дзірку ў зямлі, што адкрывала незвычайную прастору.
– Тата, што гэта такое? – пытаўся Бульбік.
– А, гэта. Гэта – наваколле. Вось калі трохі падрасцеш, сам усё ўбачыш. А пакуль табе яшчэ рана.
– Тата, а гэта агромістае, з чырвонымі плямкамі, што гэта?
– Вішня. Дрэва з ягадамі. Туліся да мяне і спі! – сказаў тата і заснуў.
А Бульбік зачаравана глядзеў на дрэва і думаў, як бы патрапіць туды, на самы верх. І тут ён заўважыў нейкую расліну, назву якой ён ня ведаў. Адзін парашуцік аддзяліўся ад усёй расліны і завіс у паветры, а потым, подхомлены лёгкім ветрыкам, уляцеў кудысьці.
Во! Менавіта гэтая расліна, а гэта, вы ж напэўна здагадаліся, быў дзьмухавец, дапаможа нашаму сябру патрапіць на дрэва.
“Ура!” – узрадаваўся Бульбік, але азірнуўся, каб упэўніцца, што ад яго зычнага “ура” ніхто не прачнуўся. Усе спалі. А наш Бульбік вырашыў, што узляціць на дрэва, як той парашуцік.
Выскараскаўся Бульбік з зямлі, узяў адзін парашуцік, але нічога не адбылося: ён як стаяў на зямлі, так там і застаўся. Тады Бульбік узяў яшчэ адзін парашуцік, затым яшчэ адзін і яшчэ…пакуль не адчуў, што пачынае патроху адрывацца ад зямлі. “Яшчэ адзін”, – падумаў Бульбік, як у гэты ж момант ветрык падхапіў яго і панёс акурат на вішню. Бульбік вельмі баяўся, каб парашуцікі не разляцеліся ў розные бакі. Але ўсё атрымалася. Бульбік даляцеў недзе да сярэдзіны дрэва, зачапіўся за галінку і сеў на яе, парашуцікі ён моцна трымаў.
Бульбік глядзеў і ня мог вымавіць ні слоўца: стракаты луг, блакітнае неба, лес, поле і возера. Гукі – яны паўсюль: пчолы гудуць, разнакаляровыя матылькі лётаюць, птушкі спяваюць, кожны сваю мелодыю, дый нехта стракоча ў высокай траве. Гэта было неверагодна. Так бы Бульбік і сядзеў, што зачараваны, але тут з’явіліся нейкія нахабныя птушкі. Гэта – шпакі, што вырашылі паласавацца вішнямі. Яны зграяй наляцелі на дрэва. Спачатку Бульбік не звяртаў на іх увагу, дый раптам, адна з птушка вырашыла, што Бульбік – гэта вялікая вішанька, якую трэба з’есці, дый пачала яго дзяўбці. Бульбік адбіваўся парашуцікамі, але гэта зусім не дапамагала, пэўна шпак быў вельмі галодны. Тады Бульбік вырашыў, што трэба ратавацца і паляцеў уніз. Шпак за ім. Бульбік адбіваўся, губляючы парашуцікі ў палёце, ад чаго ён ляцеў яшчэ хутчэй і хутчэй. Неўзабаве ён плюхнуўся дый пабіў сабе бок. А шпак уляцеў.
Бульбік вярнуўся дадому. Ніхто нават не заўважыў, што ён адсутнічаў. Бульбік усміхнуўся, пацёр бачок, на які плюхнуўся. Але гэта нічога. Гэта ня страшна. Сёння ён шчаслівы. Сення ён упершыню за сваё жыццё пабачыў свет – і гэта было цудоўна!
Бульбік стаміўся, але стома была прыемнай. Ён засынаў і думаў: “Вось трохі падрасту і зноў палячу! А вы са мной, хлопцы і дзяўчаты?! Давайце зладзім гэтае падарожжа разам!”