Читать книгу Прыгоды Бульбіка - - Страница 5

Прыгода нумар 5. Гісторыя пра тое, як Цыбуліна вырашыла, што яна самая галоўная

Оглавление

Прыгода нумар 5. Гісторыя пра тое, як Цыбуліна вырашыла, што яна самая галоўная

Усё адбывалася даўным даўно, калі яшчэ бацькі нашых сябровак былі маладымі і зялёнымі.

Неяк на агародзе з’явілася Цыбуліна, самая звычайная.

Ды вось аднойчы Цыбуліна вырашыла, што вады ёй мала даюць, гною не дакладваюць, да і з сонцам бяда – не слухаецца – мала свеціць. І прыдумала Цыбуліна ператрэсці увесь агарод. Ды і пачала цэлую агітацыйную кампанію супраць Гаспадароў агарода, што песцілі кожную расліну і перажывалі, калі нехта з іх дрэнна рос.

Але Цыбуліне здавалася, што Гаспадары робяць усё направільна і не на карысць агародным жыхарам, то бок ёй. Таму Цыбуліна сама сябе прызначыла галоўнай. Спачатку нават спрабавала рабіць нешта для раслін, а потым ёй гэта надакучыла і яна пачала займацца толькі сваёй градкай.

Вось і Ажыну з сям’ёй перасяліла Цыбуліна з іх цёплага сонечнага месца, бо яны маглі яе пакалоць. Градку Моркаўкі перанесла ў цень, лічачы, што і там сонца ім хопіць. Добра, што дрэва Вішанькі стаіць далёка ад градкі Цыбуліны, а то можа б і спілавала цэлае дрэва, бо яно стварае цень, што можа парушыць правільны рост Цыбуліны.

Але ўсяго гэтага Бульбік не ведаў, бо жыў далека і пад зямлёй, а ягоныя родныя такімі пытаннямі не цікавіліся.

– Няўжо так можа быць? – дзівіўся Бульбік. – Што нейкая там Цыбуліна кіруе ўсім агародам?

– Можа, можа, – адказала Вішанька.

– Бульбік, Цыбуліна ўсіх напужала, – з роспачу ў голасе казала Моркаўка. – Каб ціха сабе раслі і не вылазілі са сваіх градак. Вось мой сябра проста запытаў пра новую градку, бык яго Цыбуліна пасадзіла ў капец*. Як ён там цяпер? Мёрзне, напэўна, – і Моркаўка заплакала, але Ажына яе падбадзёрыла:

– Не сумуй, Моркаўка. Мы вызвалім твайго сябра і усіх тых, хто не захацеў падпарадкоўвацца гэтай шкоднай Цыбуліне!

– Ды як? У яе з цэлае войска, – пацікавілася Вішанька.

– Ну і войска: Гарошыны ды Фасоліны. У меня наконт гэтага ёсць план. Але спачатку трэба атрымаць падтрымку жыхароў нашага агароду, інакш нічога не атрымаецца!

– А як атрымаць падтрымку? – запытаў Бульбік.

– Давайце зладзім агародную сустрэчу і талакой вырашым: як жыць будзем далей, – прапанавала Мокраўка. – Згодныя?

– Так! – пагадзіліся нашыя сябры. І яны выправіліся запрашаць усіх на сход, але жыхары не рэагавалі на запрашэнні: усім не было калі, бо трэба ж было расці, а не весці размовы.

Пасля гадзіны блукання па агародзе сябры сабраліся, зусім разгубленыя і здзіўленыя тым, што ніхто нічога не хоча рабіць і мяняць. Але ўсё вырашылася само сабой, бо, неўзабаве, выйшаў Загад. Вельмі нечаканы Загад, які і змяніў далейшую гісторыю і лёсы нашых сяброў.

Прыгоды Бульбіка

Подняться наверх