Читать книгу Прыгоды Бульбіка - - Страница 3

Прыгода нумар 3. Сустрэча на зямлі

Оглавление

Прыгода нумар 3. Сустрэча на зямлі

Бульбік чакаў новай сустрэчы. Ён хацеў пазнаёміцца я іншымі жыхарамі агарода.

І вось настаў новы дзень. Бульбік спяшаўся. Ён баяўся спазніцца.

Бульбік прыйшоў на прызначанае месца, але нікога не было. Ён ціхенька паклікаў, але ніхто не адказаў. Ён паклікаў яшчэ раз больш гучна, і тут з-пад лісціка браткоў з’явілася Вішанька.

– Прывітанне! А чаго ты тут хаваешся? – запытаў Бульбік.

– Прывітанне! Хаваюся, бо страшна, – шэптам адказала Вішанька.– А ты ведаў, што на суседнем агародзе жывуць куры?

– Не! Я іх ніколі не бачыў.

– Дык вось, яны нават завітваюць на наш агарод! Без запрашэння! А гэта і ёсць самая сапраўдная небяспека. Яны ж нас і з’есць могуць. Таму і трэба быць асцярожнымі. Ну, што, хадзем да маіх сябровак у госці? – запытала Вішанька, выбіраючыся з-пад кветак.

– Хадзем! – адказаў Бульбік.

І яны рушылі па агародзе праз высокую траву і камяні да градкі з морквай.

– Вось тут і жыве мая сяброўка Моркаўка, яна трохі палахлівая, – і Вішанька пачала клікаць Моркаўку. – Моркаўка, выходзь. Гэта я, Вішанька.

І вось з зямлі паказалася Моркаўка, якая азіралася па баках.

– Знаёмцеся! Гэта Бульбік. Ён як і ты жыве ў зямлі.

– Прывітанне, Вішанька і Бульбік! – нерашуча адказала Моркаўка.

– Прывітанне-прывітанне! Ты што? Баішся чагосьці? – запытала Вішанька.

– Так. Тут час ад часу ходзяць Гарошыны для забараняюць шумець, бо тады дрэнна расце Цыбуліна, – уздыхнула Моркаўка.

– А чаму твая градка ў цені, пад дрэвам? Ты ж ніколі так не вырасцеш! – пацікавіўся Бульбік.

– Эх! Гэта ўсё праз гэтаў Цыбуліну. Сонца толькі для яе, – з сумам адказала Моркаўка.

– Ладна, не сумуй. Мы што-небудзь прыдумаем! – падбадзёрыла сяброўку Вішанька. – Пойдзеш з намі да Ажыны?

– Пайшлі. Усё ж весялей, чым тутака сядзець.

І сябры пайшлі ў бок плота, дзе жыла калючая Ажына. Называлі яе так з-за яе характару, як патлумачыла Вішанька. Ажына нікога не баялася, была спрытная на язык і заўжды дапамагала слабейшым жыхарам агарода. Нават зараз яна сустрэла нашых сяброў словамі:

– Вы ўявіце сабе, што Гарошыны сказалі Грэцкаму арэху: “не расці!”, бо калі ён вырасце, то ўтворыць цень. З-за чаго Цыбуліна не вырасце. Дык я іх прагнала. Узяла калючку з ажынаў і пачала іх ганяць. А яны спужаліся і збеглі. Ой! Вы не адны прыйшлі. Ажына. Прыемна пазнаёміцца!

– А я – Бульбік, – Бульбік быў вельмі ўражаны смелым ўчынкам Ажыны.

– Ды не звязвайся ты з імі, адныя толькі клопаты, – засцярожыла Вішанька.

– А я баюся гэтых Гарошын, бо іх так шмат, – дадала Моркаўка. – Не чапай ты іх. Яны ж могуць твой куст куды далей перасяліць.

– Куды ж далей, – рашуча адказала Ажына. – і так каля плота! Мне зусім ня страшна! А калі мы разам – тым больш! – і весела засмяялася.

Вось так Бульбік знайшоў сабе новых сябровак: чэпкую Вішаньку, якая ведала ўсё пра ўсіх; калючую Ажыну, якая змагалася за праўду і справядлівасць і ціхую і нясмелую Моркаўку, самую звычайну моркву, што расце амаль што ў кажнага ў гародзе, але незвычайна добрую, сціплую і разумную.

Як ні хацеў Бульбік развітвацца с сяброўкамі, але трэба. Трэба ісці дамоў, да сваёй сям’і, на сваю далёкую градку, да ціхіх і спакойных яе жыхароў – Бульбашоў.

Прыгоды Бульбіка

Подняться наверх