Читать книгу Прыгоды Бульбіка - - Страница 8

Прыгода нумар 8. Свята

Оглавление

Прыгода нумар 8. Свята

Так пазбавіліся нашы сябры Бульбік, Вішанька, Моркаўка і Ажына разам з астатнімі жыхарамі шкоднай Цыбуліны. Знялі з агарода ўсе забароны, вызвалілі ўсіх зняволеных. Але не магчыма было б гэта зладзіць без самых простых жыхароў агарода – Бульбашоў.

І вырашылі жыхары, што будуць жыць яны сумленна, справядліва, а самае галонае – шчасліва.

А з нагоды перамогі зладзілі вялікае свята. Запрасілі светлячкоў, каб увечары свяцілі, конікаў-музыкаў, каб гралі, а жабак, каб спявалі. Цудоўны быў вечар з песнямі і танцамі.

Бульбік быў шчаслівы. Цяпер у яго ёсць сапраўдныя сябры. Ён стаў адважным і смелым. Ён зразумеў, што самае складае, гэта зрабіць першы крок. А калі побач сябры і сям’я, то гэты крок рабіць зусім ня страшна.

Прыгоды Бульбіка

Подняться наверх