Читать книгу Прыгоды Бульбіка - - Страница 7

Прыгода нумар 7. Перамога

Оглавление

Прыгода нумар 7. Перамога

Так і сядзелі Бульбік з Моркаўкай адны пасярод лугавіны, дзе абдываўся сход. Яны сідзелі і маўчалі, і кожны з іх думаў ад сваім. А здалёк, з-за плота, даносіліся вяселыя песні Ажыны і яе гарэзлівы смех.

А Бульбік усё сядзеў і думаў: “Як і мне стаць такім смелым, як Ажына? Як зрабіць усіх шчаслівымі ды свабоднымі, сабоднымі ад страху?”

Моркаўка сумна пазірала навокал: “Чаму нас усе пакінулі? Чаму ніхто не дапамог?”

А што ж нашыя жыхары агароду? Кожны з іх думаў, што застанецца нехта іншы. Але так падумалі ўсе. Сорамна стала ім ад свайго ўчынка.

Бульбік доўга маўчаў, а потым рашуча вымавіў:

– Я ведаю, што мы зробім! Моркаўка, ты са мной?

– Канешне, – адказала Моркаўка і яны пакрочылі ў бок градкі, дзе жыў Бульбік.

Амаль зусім каля градкі Бульбік заўважыў, што яго чакаюць:

– Ну, дзе ж ты быў? – занепакоена запытала матуля. – Мы абышлі ўсё наваколле, думалі, што ты згубіўся.

– Бульбік, ты нас моцна напалохаў! – строга сказаў тата.

– Мама, тата, я вам усё зараз патлумачу. Я дапамагаў сваім сябрам, а зараз мне патрэбна ваша дапамога!

Бацькі разгубіліся і нават забылі аб тым, што хацелі наказаць свайго непаслухмянага сына. Бульбік пазнаёміў іх Моркаўкай і распавёў, што адбылося з ім за гэты час: пра свавольныя выхады, палёты, вандроўку, сход і пра тое, што яго сябры ў бядзе, і што Бульбіку і яго сям’і таксама пагражае небяспека.

– Хто б мог падумаць! Такі малы, ды такі смелы, – заступіўся за ўнука дзед Бульб. – Малайчына, Бульбік! Добра, што не кінуў сяброў. Мы табе дапаможам.

– Дзякуй, дзядулечка! – сказаў Бульбік расчулена і прытуліўся да дзеда.

– А ну, Бульбяны народ, збірайцеся! Будзем ратаваць свой агарод.

І назбіралася столькі Бульбашоў, што навокал нічога не было відаць. І пайшоў напоўп на чале з Булібікам і Моркаўкай да градкі з Цыбулінай. І ішлі яны весела і не было ані кроплі страху. І далучаліся да грамады ўсе тыя, хто пакінуў іх сам-насам з войскам Цыбуліны, і кожны крок быў больш упэўнены.

Цыбуліна тым часам сядзела на сваёй градцы, грэлася пад сонейкам, як раптам адчула, што зямля пачала трэсціся, ды так моцна, што ад вібрацыі Цыбуліна патроху пачала высоўвацца з зямлі і ўжо трымалася толькі на адным карэньчыку. А што ж войска? А войска разбеглася, хто куды, бо спужаліся, што іх проста раздавяць.

Трымціць ад страху Цыбуліна, бо ведае, што трэба будзе трымаць адказ перад жыхарамі агарода.

– Я вам зараз пакажу. Адыдзіце ад маёй градкі. Гэта ўсё маё! – спрабавала выратавацца Цыбуліна.

– Што ты нам пакажаш? Шалупінне сваё, – і ўсе засмяяліся.

– Вы павінны быць мне ўдзяныя за тое, што наш агарод такі дагледжаны і прыгожы. Вы мае жыхары! – не спынялася Цыбуліна.

– Удзячныя за тое, што мы нешчаслівыя, – раптам пачала казаць Моркаўка. – Ну, не! Хопіць.

– Хопіць. Хопіць, – здалёк пачуўся знаёмы голас. Гэта Вішанька казала, седзячы на галінцы. – Досыць. Нацярпеліся. І чаму гэты ты вырашыла, што мы твае жыхары?!

– Я ня згодная! Вы без мяне зусім загініце. Вам патрэбны кіраўнік, – ніяк не супакойвалася Цыбуліна.

– Мы загінем? А-ха-ха-ха-ха, – смех Ажыны ліўся як музыка, як цудоўная песня. Ажына таксама чула тупат і зразумела, што трэба дзейнічаць. Яна прабралася пад плотам, пакуль яе варта вырашала куды бегчы на паўнач ці на ўсход, бо так баялася мясцовых жыхароў.– Сябры, ну, няўжо мы не адолеем гэтую Цыбуліну?

Тут раптам сонца знікла, стала цёмна. Што здарылася?

А гэта Волат-Бульбаш, пераможца розных спаборніцтваў па магутнасці, стаў наўпрост Цыбыліны і засланіў сабою сонца. І толькі зараз Цыбуліна зразумела, што трэба бегчы. Сабрала яна свае валізы і паехала некуду на поўдзень, у Каракас.

Прыгоды Бульбіка

Подняться наверх