Читать книгу Прыгоды Бульбіка - - Страница 4
Прыгода нумар 4. Вандроўка
ОглавлениеПрыгода нумар 4. Вандроўка
Так атрымалася, што доўгі час наш сябра Бульбік ніяк ня мог нікуды выйсці са сваёй градкі, бо бацькі заўважылі яго адсутнасць і сталі пільна сачыць, каб іх сын не бадзяўся абы дзе, як яны казалі, а ціха ляжаў ў зямлі і мужнеў, і рос вялікім, смачным і крухмалістым.
Канешне ж Бульбіку гэта вельмі не падабалася і ён хацеў збегчы. Але гэта было так няпроста. Яму здавалася, што час застыў, і што больш ён ніколі не ўбачыць неба.
І вось аднойчы яго варта заснула, і Бульбік зноў выйшаў на белы свет у пошуках прыгод. Ён удыхнуў паветра і адчуў сябе вольным, як той парашуцік дзьмухаўца.
– Нарэшце! – ціха сказаў Бульбік, как нікога не разбудзіць.
Ён ведаў, куды пойдзе зараз. А вы, мае любыя чытачы, напэўна таксама здагадаліся? Правільна, да Вішанькі. Каб прапанаваць ёй і сваім новым сяброўкам зладзіць вандроўку.
Вішанька яшчэ зверху заўважыла Бульбіка і вельмі ўзрадавалася. Яна ж не бычыла яго цэлых два дні!
– Бульбік, ну дзе ты быў? Я ўжо думала, што ніколі больш цябе не пабачу, – вельмі ўсхвалявана казала Вішанька.
– Ды, я гэта… Не выпускалі мяне бацькі. Хацелі, каб я сядзеў ў зямлі і рос. А я збег!
– Ты збег? – трохі спалохана запытала Вішанька, – А калі твае бацькі заўважаць, што ты знік?
– Не хвалюйся. Яны зараз будуць доўга спаць, бо стаміліся, пільнуючы мяне, – супакоіў Бульбік Вішаньку. – Слухай, а давай паклічам тваіх сябровак Моркаўку і Ажыну і пойдзем вандраваць!
– Добра! Пайшлі разам іх клікаць, – прапанавала Вішанька.
Спачатку нашыя сябры завіталі да Моркаўкі, а потым запрасілі і Ажыну. Сяброўкі з радасцю пагадзіліся ісці, і ўсе разам яны выправіліся ў іх першую самастойную і такую хвалюючую вандроўку.
Як высветлілася, ніхто з нашых сяброў ніколі раней не пакідаў свай агарод, не выходзіў за яго межы. А ім так карцелася глянуць, што ж там за плотам. Тым больш Вішанька і Бульбік бачылі з дрэва, што недалека знаходзіцца возера, вада ў якім так прыгожа зіхаціць. Таму нашыя сябры вырашылі зладзіць вандроўку на возера. Было страшна вылазіць пад плот, але самая смелая з іх Ажына пайшла першая, а астатнія за ёй.
Ажына ведала, дзе мелася дзірка ў плоце, і сябры туды накіраваліся.
Гэта быў іх першы сур’ёзны крок у новае жыццё, што адчынялася ім за межамі плота. Тут не было ніякіх абмежаванняў: прастора, неба, кветкі, птушкі і мора сонца.
Нашыя сябры ішлі на возера, што было зусім блізка. Яны ішлі, смяяліся і размаўлялі аб усім на свеце. Раптам яны пачулі нейкі шоргат. Што гэта магло быць?! І тут Моркаўка ўскрыкнула:
– Козы! Хавайцеся!
– А чаму іх трэба баяцца? – запытаў Бульбік, бо ніколі раней ён коз не бачыў.
– Бо таму, што яны нас могуць з’есці. Козы любяць ласавацца морквай і рознымі іншымі прысмакамі, напрыклад ягадамі, – адказала спалоханая Моркаўка.
Вішанька і Ажына спачатку таксама спужаліся, але потым супакоіліся і вырашылі проста схавацца і пачакаць, пакуль козы куды-небудзь не сыйдуць. Чакалі яны доўга, бо як раз тут расла маладая канюшына, якая так падабалася козам. Падсілкаваўшыся, козы пайшлі шукаць іншае месца, дзе расце смачная траўка.
Шлях быў вольны!
І вось яно – возера – неабсяжная прастора вады, прыгожая і празрыстая. Час ад часу ветрык набягаў на возера, ад чаго на ім з’яўляліся хвалі.
Сябры зайшлі ў возера. Спачатку вада ім падалася халоднай, але яны хутка прызвычаіліся і пачалі пырскацца і весяліцца. Гэта было так здорава! Толькі Моркаўка хвалявалася, каб хвалі іх не зацягнулі на глыбіню. Але сябры яе ўпэўнілі, што ўсё будзе добра.
Што ж, напэўна для першай вандроўкі ўжо дастакова ўражанняў.
Атрымалася сапраўдная прыгода! Усю дарогу дадому яны ўзгадвалі, як пралазілі праз плот, як хаваліся ад коз і гарэзілі ў вадзе.
Але нашыя сябры нават не маглі ўявіць, што іх чакае наперадзе.
Шчаслівыя і вяселыя, смеючыся яны падышлі да плота. І толькі яны апынуліся на сваім агародзе, як да іх падбеглі Фасоліны:
– Вашыя дакументы! Як вы сюды патрапілі? – засыпалі пытаннямі Фасоліны.
– А вы хто такія? – дзёрзка адказала Ажына.
– Мы сочым за парадкам. Глядзім, каб ніхто не прабраўся на наш агарод, – адказвалі Фасоліны.
– Ваш агарод?! А мы тут між іншым таксама жывем! Гэта наш агарод! – адказала Вішанька. – Прапусціце нас!
– Не дазволена. Інструкцыя.
– Якая такая інструкцыя? А ну, разыдзіцеся, а то я вас пакалю! – рашуча адказала Ажына.
– Цішэй, Ажына, а то яны нам яшчэ чаго дрэннага зробяць, – спрабавала супакоіць сяброўку Моркаўка.
І толькі Бульбік стаяў разгублена і ня ведаў, што рабіць. Вяртанне дадому было пад пагрозай. Бульбік спужаўся: як жа цяпер яго сям’я без яго будзе жыць? І што будзе далей…
Але яго смелыя сяброўкі нават і не збіраліся спыняцца. Яны ўсміхнуліся і проста пайшлі наперад, не звяртаючы ўвагі на Фасоліны.
Фасоліны таксама разгубіліся, бо такога зусім не чакалі. Яны пастаялі, патупалі на месцы і пайшлі несці сваю варту. А самае цікавае было тое, што Фасоліны ня ведалі ад каго ці ад чаго яны вартуюць агарод. Быў загад – вось яны і стаяць.
А нашыя сябры адышлі трохі далей ад плота, перавялі дух, бо страшна ўсё ж такі было ўсім. І тут Бульбік пачуў гісторыю пра Цыбуліну, якая ўсё гэта ўсчыніла.