Читать книгу Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства - Лявон Карповіч - Страница 30
Вясна. Зараджэньне, нараджэньне, дзяцінства, юнацтва (ад пачатку па XIV стагодзьдзе)
Нараджэньне Вялікага Княства
Падзел краіны
ОглавлениеЯшчэ пры жыцьці славуты Гедымін падзяліў краіну паміж сваімі сынамі. Больш за ўсіх пашанцавала Яўнуцію (Яўнуту), менавіта ён атрымаў вялікакняскую пасаду, хоць у Густынскім летапісе ўпамінаецца, што ён быў недастаткова мужны, каб заняць гэта становішча. Альгерд і Кейстут вырашылі ратаваць магутнае княства. Вось што піша аб падзеях тых часоў «Летапіс Вялікіх князёў Літоўскіх»: «Альгерд, бацька караля Ягайлы, і Кейстут, бацька Вялікага Князя Вітаўта, жылі ў вялікай дружбе і любові. I не спадабалася ім, што Вялікі Князь Яўнут так узвысіўся, і змовіліся паміж сабою браты, Князь Вялікі Альгерд і Князь Вялікі Кейстут, як бы яго адтуль (з Вільні) выгнаць, яны выбралі пэўны час, калі б да Вільні прыгнаць і заняць горад пад братам, Вялікім Князем Яўнутам».
Яўнут (1308 – пасьля 1366) -Вялікі Князь ВКЛ (1341—1345). Канвэрт самвыдату, які прайшоў пошту ў 2002
Адбылося гэта ў 1345 годзе. Альгерд быў аб’яўлены Вялікім Князем, Кейстут захаваў папярэднія пасады.
Вялікія Князі Вялікага Княства Літоўскага і Рускага Альгерд (1345 – 1377) і Кейстут (1381—1382). Марка пошты Летувы, выдадзеная ў 1932
Яўнуту далі ў валоданьне Заслаўе. Але ён не пагадзіўся і стаў першым князем-уцекачом, які шукаў падтрымку ў Маскве. Праз два гады вярнуўся, памірыўся з братами і стаў правіць Ізяслаўскім княствам. Адышоў ад вялікай палітыкі і памірае пасьля 1366.