Читать книгу Звычайны шоу-бізнес (зборнік) - Юры Несцярэнка - Страница 2
Музыка ў сюжэтах
ОглавлениеМастацкае слова і музыка – калі й не адно і тое ж, дык сінтэзуюцца часцей, чым мы можам уявіць. І калі аўтар прозы – музыка, чытач чакае ў ягоных радках пачуць музыку.
Юры Несцярэнка, вядомы музыка, кампазітар і бард, сваю прозу таксама не пакідае без музыкі. Складаныя блюзрытмы, можа, і адгукаюцца ў радках, але найперш музыка адбіваецца ў сюжэтах. Тым больш, шмат якія аповеды аўтабіяграфічныя. Лёс беларускага хлопца з правінцыі, якога выключылі з му зычнай школы за «бесперспектыўнасць» і які пасля нейкі час працаваў там выкладчыкам… Лёс беларускага рок-музыкі, які звязаны з лёсам, натуральна, усяе беларускай альтэрнатыўнай музычнай тусоўкі…
Увогуле, чытаць аповеды Юрыя цікава менавіта таму, што яны нефармальныя, праўдзівыя і завершана-лаканічныя, як песні.
Гэта было шчырае пакаленне андэграўнду – калі адстойваць свае густы было небяспечна, але гэта дапамагала знайсці сэнс жыцця. Калі нельга было адшукаць патрэбны дыск альбо ку піць добры музычны інструмент – затое, калі ўдавалася, яны набывалі нечуваную, немагчымую сёння каштоўнасць.
Жыццё «саўка» з пункту гледжання нефармала… Цяпер гэта ўжо экзотыка – сямідзясятыя, васьмідзясятыя, перабудова… Першыя канцэрты беларускіх рокгуртоў, выставы мастакоў авангардыстаў… Дух вольнасці, безграшовага вальнадумства, які многія, хто пачынаў тады, страцілі на шляху да славы.
У адным з аповедаў аўтар успамінае выпадак з дзяцінства: у Сімферопальскім аэрапорце адмянілі вылеты, каб змусіць людзей сыграць масоўку для выпуску навінаў пра сустрэчу амерыканскага прэзідэнта, які наведаў Савецкі Саюз. Хлопчык выразна бачыў і чуў, як людзі абураліся, як былі незадаволеныя затрымкай і ўдзелам у бязглуздай інсцэніроўцы. А потым на экранах тэлевізараў, з дапамогай мантажу і закадравага бадзёрага тэксту ўсё ператварылася ў «энтузіязм масаў».
«Магчыма, у той момант у маёй свядомасці і адбыўся па дзел. З аднаго боку, я яшчэ заставаўся чалавекам, а з іншага — ужо стаў “саўком”. У тым сэнсе, што пачаў успрымаць рэчаіснасць дваіста: “тут” – тое, што адбываецца на самай справе, а “там” – тое, што патрэбна “камуністычнай партыі і ўсяму савецкаму народу”.
Калі б можна было рабіць назвы апавяданняў вельмі доўгімі, то ў нашым выпадку гэта выглядала б наступным чынам: “Шоу павінна працягвацца, а звераферма застаецца зверафермай…”» Менавіта нонканфармізм творцы, разуменне, дзе пачынаецца фальшывая рэальнасць, і нежаданне ўдзельнічаць у яе стварэнні – неабходныя складнікі сапраўднай асобы. І гэта тое, што падкупляе ў героі прозы Юрыя Несцярэнкі.
Людміла РУБЛЕЎСКАЯ