Читать книгу Яблыневы Маёнтак - Аляксандар І. Бацкель - Страница 22

шок

Оглавление

гэта быў самы сапраўдны шок, можа быць, першы шок у маім жыцьці, вось зараз ідуць такія залевы, і я, седзячы на ганку разам са сваім сабакам Карнэлем, кінуў яму мяч, і той трапіў у лужыну, Карнэль за два скокі даімчаў да мячыка, выхапіў яго, мокрага, і бегам да мяне… я тады вучыўся на першым курсе гістфаку, стаяла позьняя вясна, сьпёка, вучыцца не было ніякага жаданьня, таму я зь сяброўкаю сядзеў у суседнім двары на дзіцячай карусэлі і піў партвэйн, праваю нагою лянотна адштурхоўваючыся ад зямлі і марудна круцячыся па коле. сяброўка мая, закінуўшы галаву назад, ледзь не падмятала зямлю валасамі, нам было файна і цёпла.

праз колькі хвілінак партвэйн скончыўся, і, перад тым як адкаркаваць другую бутэльку, я скокнуў долу, чым нахабна парушыў ідылію і рух карусэляў, і накіраваўся да сьметніка.

сьметнік быў як у любым двары гораду: чатыры вялікія квадратныя сьметніцы на колах, адмежаваныя амаль з усіх бакоў цаглянымі сьценамі. падышоўшы, я пачуў, як хтосьці хрыпіць і стогне, акуратна і ціха наблізіўся і пабачыў, як між дзьвюх вялізных напоўненых сьметніц кахаюцца два бамжы. ён – неверагодна сьмярдзючы і брудны, з даўгою барадою ў каўтунах, вінавата на мяне паглядаў, штаны на сьмецьцевай плітцы, рухаў не спыняў, бо раптам пасьпее, да таго як я яго спужаю, падняўшы крык… яна – выставіўшы белы азадак і нахіліўшыся амаль да самага долу, спусьціўшы брудныя спартовыя штаны, трымаецца рукамі за сьметніцу, каб ня ўпасьці, мяне яна ня бачыць… я на месцы разварочваюся і ціха сыходжу. вяртаюся і распавядаю сваёй сяброўцы пра тое, што толькі што пабачыў.

мы ўжо ня круцімся на карусэлях, мы ўжо п’ем другую бутэльку партвэйну і чакаем, калі салодкая парачка нарэшце пакіне месца бруднага каханьня.

і яна выйшла першаю, спартовыя штаны не да канца падцягнутыя… вось яна зрабіла некалькі крокаў і спынілася над лужынай, потым прысела на кукішкі і вадою з лужыны падмылася!

курва! а калі, напрыклад, дзеці, вяртаючыся са школы, вырашаць сваімі ножкамі ў гэтай лужыне паскакаць?!

Яблыневы Маёнтак

Подняться наверх