Читать книгу Яблыневы Маёнтак - Аляксандар І. Бацкель - Страница 27

такт

Оглавление

у мяне ёсьць самая каштоўная сяброўка Валя, зь якою я стараюся ніколі не сварыцца і як мага часьцей бачыцца. зразумела, што праз мой пераезд у маёнтак яна для мяне сталася амаль недасяжнаю, бо наведваць мяне не зьбіраецца.

Валя – неверагодна ўнікальная, бо абсалютна ня ведае і не разумее, што такое такт, што, дзе і як трэба казаць і як сябе паводзіць. яна ніколі не хадзіла ў школу, бацькі ейнай сярэдняй адукацыяй займаліся самі, таму што, як Валя кажа, яна мела слабы імунітэт і знаходзілася на хатнім лячэньні, што зусім не замінала ёй потым атрымаць дыплём юрыста, па якім яна ні дня не працавала.

з Валяй я пазнаёміўся ў начным клюбе, калі сябры паклікалі на працяг начнога трыпу на кватэру да «дзіўнай» знаёмай. і вось я рукаюся з Валяю, а тая кажа: «зараз пукну» – і пукае, і ўсе навокал сьмяюцца, а я пачуваю сябе няёмка. яна жыве ў цэнтры Менску, у чатырохпакаёўцы, якая мае другі паверх зь яшчэ трыма пакоямі. месца, каб паспаць, хапіла ўсім, але мне не да сну, мы сядзім з Валяю на гаўбцы, абсталяваным пад яшчэ адзін пакой, п’ем кароткія кактэйлі: апэльсінавы сок, марціні, гарэлка, цынамон… Валя распавядае мне, як старому сябру, усё, што трапляе ёй у галаву, жартуе, сьмяецца, ад яе я чую процьму нейкіх дзіўных гісторый і дзіву даюся, які кардынальна іншы ў яе погляд на сьвет і ніякіх комплексаў, вось яна закінула ногі на гаўбец, я разглядаю яе сьцёгны і фіялетавыя стрынгі, адзначаю, што ў яе дэпіляцыя зробленая пад «дзіцячую нечаканасьць», яе полавыя губы добра акрэсьлены… Валя кажа, што хацела б зрабіць мне дэпіляцыю грудзей, а то я падобны да маманта, і зьнікае. мы зь ёй знаёмыя літаральна тры гадзіны, а ў мяне такое адчуваньне, што я яе ведаю з маленства, калі яна была зусім плоскаю і бегала з намі па двары, гуляючы ў «казакоў-разбойнікаў».

яна вяртаецца, здымае зь мяне расшпіленую кашулю, уключае дэпілятар, і я пачынаю лямантаваць не сваім голасам. Валя сьмяецца і праз колькі сэкунд адпускае мяне з напаўдэпіляванымі грудзьмі. мы ізноў выпіваем шорт і сьмяемся, яна падае на сафу, запускае рукі ў валасы, прыгладжвае іх, правая рука заблытваецца, Валя кажа, што гэта прысохлая спэрма, з раніцы яшчэ засталася.

Яблыневы Маёнтак

Подняться наверх