Читать книгу Яблыневы Маёнтак - Аляксандар І. Бацкель - Страница 28

пуза

Оглавление

ну, у мяне ёсьць пуза, самае сапраўднае, і зьявілася яно не раптоўна, а праз адмысловы лад жыцьця, нягледзячы на капаньне гародаў, догляд газонаў і зрэдчас спорт: ровар, баскетбол, футбол. і раней я жартаваў, што апошні месяц як гадую свайго дзіцёнка – бочку піва, хутка ў радзільню ехаць. а цяпер ужо не жартую, бо, на вялікі жаль, любое пуза мяняецца, і калі раней маё было пукатым і сьмешным ды, як любяць з гонарам і жартам казаць украінцы – «вось маё піва, вось мая баба і вось маё пуза», то цяпер пра апошняе я бяз гонару неяк… выглядае яно азызлым і сумным. што рабіць з пузам? дакладна не ад’ядаць яго яшчэ большым, яно ж расьцягваецца, але і худнець неяк ня хочацца, бо я бачыў на ўласныя вочы, як аднойчы адзін зь мясцовых рэзка схуднеў і, пакуль мы зь ім пілі гранёнымі шклянкамі занадта салодкі, але звышмоцны сідар, ён мне паказаў, што зь ім сталася, і я называю гэта – скураны фартух, бо так і ёсьць, пуза, якое хутка схуднела, ператвараецца ў вісячую скуру, акурат ніжэй чэлеса, а мужчынскія грудзі, якія вісяць, – брыдкасьць неверагодная.

і я вось стаю каля яблыні, сарваў самы сакавіты на выгляд яблык і сумна яго жую, бо на сёньня нічога, акрамя яго, надышоў час худнець, нават нягледзячы на тое, што ўсё павісьне і я буду падобны да старога шарпэя, я павінны гэта адолець хаця б нават дзеля вопыту і новых пачуцьцяў, бо кажуць, што галадаць – гэта прыемна, гэта такі своеасаблівы акт мазахізму.

Яблыневы Маёнтак

Подняться наверх