Читать книгу Яблыневы Маёнтак - Аляксандар І. Бацкель - Страница 26

вусы

Оглавление

я перастаў ня толькі галіць, але й падразаць вусы, спачатку яны мяне раздражнялі, і расьлі толькі проста, і тырчалі невыносна, і лезьлі ў нос, але прайшло колькі часу, і цяпер у мяне вусы хутка пачнуць закручвацца па бакох, і яны, здаецца, жывуць ужо сваім жыцьцём, але імя вусам, як барадзе, я не даю, бо Патрык – мой стары сябра, які са мною зь першага каханьня, а да вусаў я толькі абвыкаю, і першае, што заўважаю, – вусы пачынаюць па-іншаму зьвязваць мяне з асяродзьдзем, я стаў лепей адчуваць і адрозьніваць пахі, і цяпер часта раніцаю прачынаюся не праз шум, але паводзячы носам па паветры, як драпежнік… ага, вось Люба прыехала, зараз будзе паркавацца ў двары, пад’едзе праз тры, дзьве, адну сэкунду, і я чую, як машына запыняецца, утульна так, мякка, падмінаючы пад гумовыя колы спачатку асфальт, а потым і маленькія каменьчыкі зь пяском, і вось ужо пярэднімі коламі яна заяжджае на газон, які атачае пах сьвежай травы, прымятай, зь невялікім тармазным шляхам.

Яблыневы Маёнтак

Подняться наверх