Читать книгу Яблыневы Маёнтак - Аляксандар І. Бацкель - Страница 30

п’янка

Оглавление

кожны можа ўспомніць першую п’янку, калі табе пад – наццаць, жыцьцё толькі пачынаецца, але патрабаваньні да яго празьмерныя. у нас быў аднаклясьнік, які на ўсё пагаджаўся, асабліва на вечарынкі і гулянкі ў ягонай кватэры. бацькі займаліся фірмовай касмэтыкай і разьяжджалі па Беларусі з сэмінарамі, таму наш аднаклясьнік часта заставаўся самотным у вялікай трохпакаёўцы з новым рамонтам і цудоўным мэблевым абсталяваньнем.

можна і самому прыходзіць, і сябровак прыводзіць.

менавіта ў нашага аднаклясьніка на кватэры адбылася першая грандыёзная папойка. і перад пачаткам гісторыі застаецца толькі дадаць, што дом пяціпавярховы, аднаклясьнік жыў на пятым паверсе, а нашая аднаклясьніца-завучка – на чацьвертым.

і вось яна, кульмінацыя вечару, п’яны аднаклясьнік вось-вось пачне ванітаваць на новае паласавае пакрыцьцё, мы яму крычым, каб рабіў гэта толькі ня ў цэнтры пакоя, і ён, ледзь трымаючыся на нагах, акуратна ванітуе ў далонь, акуратна падыходзіць да расчыненай форткі ды акуратна распыляе па вакне, столі і суседняй сьценцы сваё «багацьце». потым двойчы паўтарае свае маніпуляцыі… ад такога ўбачанага мой сябра падрываецца з канапы ды імчыць двума скокамі да форткі, каб усё зрабіць вонкі, але не далятае літаральна якіх дзесяць сантымэтраў і ванітуе між дзьвюх вокнаў, робіць ваконны акварыюм са сваімі жыхарамі: кавалачкамі агурка, шампіньёнамі і квашанай капустаю.

страх і нянавісьць па-беларуску!

далей усё як у тумане, хтосьці спрабуе выцерці, хтосьці на падлозе сьпіць, хтосьці рагоча і фоткае ўсю гэтую прыўкрасную карціну.

раніца была поўная сюрпрызаў: я прачнуўся зь неверагодна цяжкою галавою, усе валасы мне забляваў мой сябра дзяцінства, які акурат за мною спаў, таму прачнуўся я быццам у шапцы з засохлымі вывяржэньнямі. сябра ж мой яшчэ спаў на жываце, штаны і майткі ў яго былі спушчаныя і з дупы тырчэў уключаны ліхтарык – як пазьней высьветлілася, калі мянты ламіліся ноччу ў хату, рэштка п’яных аднаклясьнікаў вырубіла музыку і сьвятло, і залягла на дно, вырашана было ўвогуле не ўключаць сьвятло, таму ўзялі ліхтарык, і, каб той сьвяціў як таршэр і не падаў, уваткнулі ў сраку майму сябру і пілі вакол сьвятла, жартавалі і фоткалі.

на наступны дзень усе пасьпяшаліся з кватэры, пакуль не прачнуўся гора-гаспадар.

а праз суткі нам назвоньваў наш аднаклясьнік, запытваўся, ці ня ведае хто, куды падзеліся пяць слоікаў чырвонай ікры зь лядоўні? і кожны яму адказваў адно і тое ж: «боўдзіла, ты што, ня памятаеш, як сам усе слоікі паадкаркоўваў, крычаў, што вечарына працягваецца, і спрабаваў раскідвацца каштоўнай закусьсю?!»

аднаклясьнік потым па нашым раёне з тыдзень зьбіраў грошы, каб набыць ікру, бо ягоны бацька яе захоўваў да юбілею. а суседка зьнізу, нашая аднаклясьніца, цэлы дзень адмывала свае вокны ад падцёкаў, а праз тыдзень перавялася ў іншую клясу.

Яблыневы Маёнтак

Подняться наверх