Читать книгу Яблыневы Маёнтак - Аляксандар І. Бацкель - Страница 25

дотыкі

Оглавление

шчыра – я люблю, калі мяне кранаюцца жанчыны, мне вельмі падабаюцца выпадковыя дотыкі альбо калі жанчына прымушана быць набліжанаю да мяне. асабліва гэта адчуваецца ў грамадзкім транспарце, і, калі вучыўся ў Менску, у мяне часта падскокваў ціск, калі ехаў у гадзіны пік.

таксама скажу шчыра: гэтая прыемнасьць ад чужога цела не выклікае ўва мне нейкіх скрыўленьняў, мне ня хочацца сэксу ці мастурбацыі. я проста ў галаве малюю вобраз гэтай жанчыны або маладой дзяўчыны, аголены вобраз, уяўляю тую частку яе цела, якая ў дадзены момант кранаецца мяне, вось, напрыклад, плячо і невялікі кавалачак грудзей… ці мае гэтае плячо радзімкі… альбо, можа быць, грудзі маюць шырокія смочкі… я колькі разоў сам наўмысна дацягваўся локцем ці тыльным бокам далоні да спадарожніцы.

самае яскравае і запамінальнае крананьне было ў мяне на чацьвертым курсе: маладая практыкантка, малочная скура, тонкія рукі… я некалькі разоў да яе падыходзіў і яна, калі штосьці мне тлумачыла, нахілялася і выпадкова сваю руку клала мне на запясьце, вымагаючы мяне быць больш пільным падчас тлумачэньня. я нічога ня памятаў, акрамя цёплай рукі і сузор’я радзімак, якія праглядаліся зь белага рукава.

альбо таксама неверагоднае пачуцьцё, як мая аднагрупніца нахіляецца перадаць канспэкт майму сябру і яе грудзі акурат кладуцца мне на выцягнутую руку на стале. салодкія дотыкі… такія крананьні часта нясуць за сабою фаервэрк эмоцый.

гэта калі я выпадковасьцю лёсу аднойчы апынуўся ў адным ложку зь пякельнай сяброўкай, і ніякага сэксу не плянавалася, пакуль яна не пачала гладіць сваёю рукою маю руку, так праводзіла пальцамі ад пляча і да кончыкаў пальцаў, і я адразу пачаў плавіцца, як сьметанковы сыр у мікрахвалёўцы.

наколькі я люблю крананьні і дотыкі, настолькі ж баюся, калі жанчына праяўляе сябе першаю альбо калі мае сваёю рысаю характару датыкальную камунікацыю падчас размовы ці знаёмства. ёсьць дзьве жанчыны, якіх я баюся, па-сапраўднаму баюся і стараюся зь імі дачыняцца на адлегласьці. яны абедзьве аднолькава падыходзяць да цябе і, адразу парушаючы тваю прыватную прастору, на плячо руку пакладуць або пачнуць гладзіць локаць. аднойчы яны мяне проста спужалі, калі я сядзеў сьпінаю і адна зь іх падышла і пачала гладзіць мне сьпіну, распавядаючы, што варта было б зараз схадзіць па адной справе.

проста жах: холад, ступар, я б сказаў – нават спроба ўцёкаў, абы толькі гэта скончылася. жанчыны гэтыя цікавыя і прывабныя, але іхняя любоў да фізычнага кантакту падчас вэрбальнага хутка давядзе мяне да вар’ятні, нават нягледзячы на тое, што я кожным разам ад іх адштурхоўваюся, адыходжу на крок назад, у іх усё роўна атрымліваецца да мяне дацягнуцца.

Яблыневы Маёнтак

Подняться наверх