Читать книгу Яблыневы Маёнтак - Аляксандар І. Бацкель - Страница 32

эга

Оглавление

Алёнушка, пякельная сябровачка, танюткая, страйнюткая, гнуткая. дзяўчынка – мужчынская мяжа, дэдлайн каханьня. яна любіла і любіць толькі сябе, як казала маці: калі табе мужчына не аддае ўсяго сябе, ён – дрэнь мужчына. Алёнушка гэта добра разумела, бо бачыла, якая ў яе маці і што дзеля яе робяць мужчыны. маці – хітрая котка, і ёй абавязкова трэба стаць такой самай.

у старэйшых клясах Алёнка ўзвысіла сябе панад усімі і чакала, калі да яе пачнуць прыходзіць хлопцы і падаць у ногі. але нічога не адбывалася, Алёнка яшчэ ня ўмела хітрыць, таму звонку выглядала як гарэзьлівы падлетак, замкнёны ў сабе.

маці кажа, трэба вейкамі часьцей хлопаць, трэба быць адначасова недасяжнаю і яркаю кветкаю, якая адмыслова распусьцілася дзеля чмялёў.

для Алёнкі гэта было складана, яна завяла сабе хлопца, на якім вырашыла трэнавацца. хлопец выявіўся неблагім юнаком, добрым, уважлівым і зачараваным прыгажосьцю сваёй дзяўчыны, таму ёй дазвалялася ўсё: напрыклад, калі яны ядуць штосьці смачнае, Алёнка зьядае вяршкі. калі яны ідуць у парк, Алёнка сядзіць на руках хлопца ў любых выпадках. калі яны цалуюцца, Алёнка сама дазваляе сябе цалаваць, і нават калі яны займаюцца пэтынгам, першае, што абавязаны рабіць хлопец, стымуляваць яе, а гэта значыцца – ляжаць на сьпіне і чакаць калі яна скончыць мастурбацыю ягоным чэлесам. неяк аднойчы хлопец захацеў дапамагчы Алёнцы з інтымнымі справамі, на што атрымаў аплявуху і шэптам кінутае: «ціха сабе ляжы, дай скончыць», і яна сьціскае ягоную мужчынскую прыладу.

Яблыневы Маёнтак

Подняться наверх