Читать книгу Нічые (зборнік) - Андрэй Федарэнка - Страница 15

Нічые
Аповесць
ХІІІ

Оглавление

Увайшоўшы, Лебедзеў хутка і не без цікавасці пачаў абзіркваць баковачку. Пабеленыя столь і чатыры голыя сцяны, калі не лічыць на адной з іх ходзікаў з гірамі ў выглядзе шышак і фрагментам малюнка «Мядзьведзі ў сасновым бары» на цыферблаце, стваралі ілюзію, што баковачка большая, чым ёсць. Была яна даволі светлая, хоць на двары ўжо сутонела, чысценькая, і ўнутраным убранствам сваім нагадвала хутчэй жытло якойсьці набожнай, ахайнай, у перастарках засядзелай дзеўкі, чым прыстанак ваеннага чалавека; да таго ж Чайка не курыў, таму нават пахла тут чымсьці прытарнапосным, як пахне засунуты пад бэльку ці за абразы пучок зверабою або перакладзеная багуном ад молі пажоўклая бялізна ў старой шафе. Высокае, шырокае акно зноўтакі з нейкай дзявочай ахайнасцю завешана было празрыстым цюлем, які нават ў шырыню, каб не моршчыўся, расцягнуты быў на цвічках па перыметры рамы…

Пры акне – жалезны ложак з чатырма бліскучымі шарыкамі на білах, гладка, паказарменнаму засланы дзяружкай колеру чорначырвонай шахматнай дошкі. Побач столік, на століку лямпа, кніга і абразок. У кутку пры дзвярах падвешаны на вяроўцы чайнік для ўмывання, знізу – таз. У другім кутку этажэрка з кнігамі і з паперамі.

Нічые (зборнік)

Подняться наверх