Читать книгу Радзіва «Прудок» - Андрусь Горват - Страница 13

Раздзел 1
Мемуары дворніка
Кастрычнік

Оглавление

* * *

Напрыканцы лета Ева паехала ў Іерусалім, каб атрымаць блаславенне звязаць свой лёс з маім. Разам з блаславеннем яна прывезла драўляны крыжык – выраб майстра з Грэцыі. Я сказаў:

– Але ў мяне на шыі вісіць шкляначка з зямлёй.

– Насі іх разам.

І я павесіў крыжык побач са шкляначкай. У ёй была зямля з Прудка, Каранеўкі, Каленкавіч, Бярозаўкі, Боруска – з усіх месцаў, дзе жылі мае прадзеды. Зямля ўтварала такую сумесь, як я сам. Менавіта такой зямлёй я мушу стаць некалі. Гэты амулет расказваў пра маё зямное жыццё, а крыжык – пра тое, іншае. Але насіць іх разам не атрымалася: яны чапляліся і блыталіся. Я зняў крыжык і паклаў яго ў чамадан. Нашыя лёсы з Евай таксама чапляліся і блыталіся. Мы іх разнялі і забралі – кожны сабе свой.

Я зразумеў, што добрая жонка – тая, што з вады і мукі можа зрабіць блін, а не верш пра страказу. Усё чотка: яна – блін, я – табурэт. І ніякіх ямбаў і харэяў.

Каб даіла карову, трэба шукаць такую жонку, якая любіць пах палыну, а не лаванды.

Радзіва «Прудок»

Подняться наверх