Читать книгу Светильник жизни - Борис Огнев - Страница 50
Шануйце Радзіму!
ОглавлениеШануйце вы сваю Радзіму,
Яна прайшла цераз вайну,
І ту крывавую часіну…
Шануйце вы сваю страну.
Шануйце подзвігаў тых памяць,
І пранясіце праз гады,
Каб засталося, чым загладзіць
Вайны крывавыя сляды.
Шануйце радасць Перамогі —
Яна надзею надае,
Яна вядзе ў канец дарогі —
Канец бязлітаснай вайне.
Шануйце той народ працоўны,
Які жуду адолець змог.
І не шукайце яму роўных,
Бо лёсу тога – не дай Бог.
Шануйце спадчыну бацькоў,
Той скарб вялікі, неацэнны,
Бо за яго пралілі кроў —
Вялікую аддалі цэну!
2006