Читать книгу Светильник жизни - Борис Огнев - Страница 65

Заклік

Оглавление

Даўно лі тыя лозунгі прынялі:

«Ад цемры ды ад гора да шчасця і святла»?

Забылі іх, ці мо не ўспаміналі?

Аднак амаль нідзе няма святла.


Даўно лі мы крывёй сваёй кляліся,

Што Бацькаўшчыну мы не прададзім,

Не так даўно ад Маці адракліся —

А Маці – ад Радзімы, ад зямлі!


Даўно лі мы часіны ўспаміналі,

Як лютая вайна касіла нас,

І лілі слёзы, і не абміналі

Герояў тых, што баранілі нас?


Але цяпер змяніліся настроі,

І хутка мы не будзем успамінаць

Усіх, хто ваяваў, усіх герояў,

Якіх мы ўжо не будзем адчуваць…


Адумайцеся, людзі, як жа гэтак,

Ці мы не любім нашу старану,

Ці мы не хочам бачыць нашых дзетак

У мірную часіну, нге ў вайну?


Чаму ж забылі мы падзеі тыя,

Што прад вачамі многія гады

Стаялі, быццам вобразы жывыя,

А засталіся, нават, толькі сны.


Адумайцеся, людзі, як жа гэтак,

Ці мы не грамадзяне, не сыны,

Чаму ж мы забываем той палетак,

Той рэчцы шум і ціхі гул лясны?


Чаму ж мы забываем тыя бітвы,

Якія тут праходзілі за нас,

Чаму не марым і не клапацімся,

Каб гэта ўсё не паўтарыць праз час?


Адумайцеся вы, пакуль не позна,

Пакуль яшчэ ў вас хапае сіл,

Падумайце аб гэтым вы сур’ёзна,

І зберажыце для дзяцей сваіх.


2007


Светильник жизни

Подняться наверх