Читать книгу Светильник жизни - Борис Огнев - Страница 56
Беларуская мова
ОглавлениеПраз гады, праз вякі
Ты прайшла, мая мова,
Не крануты нікім
Нашы родныя словы.
І сусветныя войны,
І фашысцкія кулі
Нашу родную мову
Аніяк не кранулі.
Яна льецца ў вяках
Тою чыстай крыніцай,
І ў блакіце нябёс
Яна ззяе зарніцай.
Голас продкаў нясе
Нам і нашым патомкам,
І ў самотнай красе
Адчуваецца звонка.
Жалем восені чутна
Наша родная мова,
Нейкім спевам пакутным
Адгукаюцца словы.
Безліч гукаў тваіх
Мне ў сэрца запала…
Я душою прыціх,
Быццам слоў не хапала.
І хачу я, каб вы
Ўсе разам адчулі
Гукі слоў тых жывых
Нашай мовы-матулі!
2006