Читать книгу Светильник жизни - Борис Огнев - Страница 53
Беларусь – мая Радзіма
(санет)
ОглавлениеБеларусь, мая Радзіма,
Ты заўсёды для мяне —
Маці родная для сына,
Век жыві і век квітней.
Не забуду я ніколі,
Як расказвала ты казку,
Майму сэрцу, маёй волі
З цеплынёй дарыла ласку.
Век я буду чуць табе
Ў кожным лісціку на ветры,
І ў асенняй той журбе.
Век я буду вельмі рад,
Тваім шчасцем абагрэты
Ў зімовы снегапад.
2006