Читать книгу Светильник жизни - Борис Огнев - Страница 58

Патрыятызм

Оглавление

Хто патрыёт сваёй Радзімы,

Хто сэрцам чуе яе плынь,

Той Беларусь сваю не кіне,

Хоць застанецца ён адзін.


І праз гады сваёй няволі

Паўстала з пеплу старана,

І хай не прыйдзецца ніколі

Чуць слова страшнае «вайна».


Няхай патомкам будзе воля,

Хай Беларусь увек жыве,

І хай не прыйдзецца ніколі

Сынам быць нашым у журбе.


І хай не прыйдзецца ніколі

Нам на кагосьці працаваць,

І каб заўсёды з лепшай доляй

Сваю Радзіму ўсхваляць.


І як бы там не павялося,

Заўсёды памятаць аб ёй,

І мець на ўвазе – мы не госці,

І быць з Радзімаю сваёй!


2006


Светильник жизни

Подняться наверх