Читать книгу Светильник жизни - Борис Огнев - Страница 60
Надзея, вера і любоў
ОглавлениеПачуцці розныя ў людзей,
Аднак ніколі не знікаюць
Надзея, вера і любоў —
Яны натуры акрыляюць.
Надзея мары ўсе гартуе,
Вядзе да лепшага настрою,
І думкі людзям прапануе,
Каб не здаваліся без бою.
І каб заўжды была надзея,
У душы была б заўжды вясна,
Яна б агнём гарэла ў цемры,
Народы б за сабой вяла.
А вера, што бы ні было,
Ніколі сэрца не кідае,
І не пакіне аднаго,
Заўсёды памяць астаўляе.
Яна таксама, як надзея
Народы за сабой вядзе,
І пешчыць цеплынёю сэрцы,
Каб чулі пра яе ўсе!
Любоў растаплівае сэрцы,
Усяляе ў думкі хараство,
Няма ў свеце гэтым месца,
Дзе б не сустрэлася любоў.
Любоў да родных свет трымае,
І шмат чаго любоў дае:
Яна ўсе душы суцяшае
Ў крыўдзе лютай, у журбе.
І шмат пачуццяў розных ёсць,
Аднак галоўныя адны —
Надзея, вера і любоў,
Пачуцці – крыллі для душы!
2007