Читать книгу Светильник жизни - Борис Огнев - Страница 62
Адно натхненне
ОглавлениеАдно натхненне мне – Радзіма.
Я з ёю ў сэрцы праз гады
Іду да матчынай хаціны,
Дзе правадзіў свае часы.
І бачыў я, як сонца ўранні
Свяціла промнямі ў акно,
Як урачыста на світанні
Мне грэла душу ўсю яно.
І бачыў я, як лес улетку
Сваёй ліствою красаваў,
І як зімою ўсе палеткі
Снег завірухай апранаў.
І бачыў я, як птушкі, рыбы,
І ўсё, што жыва на Зямлі,
Дзе нарадзіліся і жылі,
Другога месца не знайшлі.
Вось так і людзі: нарадзяцца,
І дзе маленства правядуць,
Да тога месца маюць ласку,
З ім у сэрцы праз жыццё ідуць.
2007