Читать книгу Інструкцыя по спакушэнні замужніх жанчын - Коллектив авторов, Ю. Д. Земенков, Koostaja: Ajakiri New Scientist - Страница 4

Алесь Кажадуб

Оглавление

У РАННІМ ДЗЯЦІНСТВЕ ПАЧАТАК

Алесь (Аляксандр Канстанцінавіч) Кажадуб нарадзіўся ў 1952 г. у горадзе Ганцавічы Брэсцкай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1974) і вышэйшыя літаратурныя курсы пры Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага ў Маскве (1985). Працаваў настаўнікам сельскай школы ў Лагойскім раёне, на Міншчыне, потым быў малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР, рэдактарам на тэлебачанні, у часопісах «Маладосць» (Мінск) і «Слово» (Масква). Займаў пасаду галоўнага рэдактара выдавецтва «Советский писатель», намесніка галоўнага рэдактара «Литературной газеты». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Расіі.

Піша на беларускай і рускай мовах. Друкавацца з апавяданнямі пачаў у 1975 г. Першыя публікацыі – у часопісе «Маладосць». З апавяданняў і аповесцей складаюцца яго першыя кнігі прозы, выдадзеныя ў Беларусі, – «Гарадок» (1980), «Размова» (1985), «Лесавік» (1987), «Дарога на замчышча» (1990). З 1990 г. пісьменнік жыве і працуе ў Маскве. Алесь Кажадуб – аўтар больш як 20 кніг прозы і гістарычнай публіцыстыкі. Лаўрэат Міжнароднай прэміі ў галіне літаратуры і мастацтва імя М. А. Шолахава (2006), Бунінскай спецыяльнай прэміі за працу на карысць рускай літаратуры і ўмацаванне культурных сувязей паміж Расіяй і Беларуссю (2012), дыпламант прэміі імя А. Дэльвіга «За вернасць Слову і Айчыне» (2013).

Апавяданні Алеся Кажадуба, прадстаўленыя ў зборніку, напісаны ад першай асобы. Дзеянне ў іх адбываецца ад ранняга дзяцінства да нашых дзён. У выніку складваецца ўражанне, што перад чытачом паўстае ўсё доўгае жыццё пісьменніка. Палеская глыбінка, дняпроўскія прасторы, іншыя маляўнічыя краявіды. Замкавая гара ў Навагрудку, Масква… Аўтар распавядае пра гэтыя і іншыя мясціны, падкрэсліваючы іх асаблівасці, вымалёўвае перш-наперш людзей, з якімі сутыкаецца. Манеру пісьма Алеся Кажадуба не зблытаеш ні з чыёй іншаю. Вось што заўважыў пра творчасць Алеся Кажадуба вядомы рускі пісьменнік Юрый Палякоў: «Алесь Кажадуб у сваіх кнігах па-майстэрску спалучае свет зямны і касмічны з унутраным светам звычайнага чалавека. Проза Алеся Кажадуба лаканічная і філігранная. Я нават сказаў бы, што ў гэтым выпадку традыцыя хэмінгуэеўскага нешматслоўя плённа адгукнулася ў вядомай стрыманасці палескага нацыянальнага характару. Непадробны стыль, асаблівы гумар, імклівы сюжэт, сацыяльная дзёрзкасць, дакладныя дыялогі… Што яшчэ патрэбна чытачу, каб сустрэць адзіноту?»

Інструкцыя по спакушэнні замужніх жанчын

Подняться наверх