Читать книгу Інструкцыя по спакушэнні замужніх жанчын - Коллектив авторов, Ю. Д. Земенков, Koostaja: Ajakiri New Scientist - Страница 9

Міледзій Кукуць

Оглавление

БЛІЗКА ДА ЖЫЦЦЯ

Міледзій Мікалаевіч Кукуць нарадзіўся ў 1953 г. у вёсцы Вусаўцы Мёрскага раёна, на Віцебшчыне. У 1989 г. скончыў Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію. Працаваў інжынерам-механікам, старшынёй калгаса ў Шаркаўшчынскім раёне. У 2014 г. стаў лаўрэатам ганаровага званыня «Чалавек года Шаркаўшчыны».

Друкаваць вершы і апавяданні пачаў у 1992 г. Аўтар кніг прозы і паэзіі «Адзін дзень і ўсё жыццё» (1997), «Люблю я родную зямлю» (2002), «Чысціня душы» (2008), «На сёмым небе» (2013), «У палоне кахання» (2018) і інш.

Твор, які вы зараз прачытаеце, па жанры аўтар вызначыў як «быль». Не будзем гадаць, чаму пісьменнік прыняў такое рашэнне, заўважым толькі, што і ў гэтым творы, і ў іншых сваіх апавяданнях і аповесцях ён імкнецца быць блізкім да жыцця сваіх герояў. Адчуваецца, што матэрыялам для мастацкіх пошукаў становіцца ўсё тое, што сустракаецца творцу непасрэдна на Шаркаўшчыне, увогуле на роднай Віцебшчыне. Проза Міледзія Кукуця надзвычай сацыяльная, красамоўная ў адлюстраванні характэрных з’яў і тэндэнцый правінцыйнага жыцця. Добра гэта ці дрэнна – вырашаць чытачу.

Інструкцыя по спакушэнні замужніх жанчын

Подняться наверх